На сто процантаў (працэнтаў). Пра вельмі добрав, выключнае. На сто процынтыў мужык: i лі печы як хызяйка, i ны дваре хызяіным, i зы скатом сам, іна толька цырканець карову. На сто процынтыў баня выйшла, дух вун як дзяржыцца. На сто працэнтыў здзелыю, мне толька зыхацець ды ўзяцца. На стрыжанай (смаленай) казе аб'язджаць, неадабр., рэдкаўж. Няўмела выяўляць пашану. Вы пыдзікуйцісь-ка ны яе, ета ж новыя нычальства на стрыжыный казе аб'іжджаіць. Хуць кальжэюць, зато ж ны смаліный казе аб'іжджаюць. Г л. Н а к а з е а б'я з д ж а ц ь. На стрыжанай (смаленай) казе вазіць (катаць), неадабр., рэдкаўж. Просталінейна дагаджаць. Узяліся — сьмешиа було, як яго на стрыжыный казе кыталі. Пыжывеш тут дык увідзіш, як возьмуцца ны смаліный казе вазіць. Сямёнывых усё ны смаліный казе кыталі, зьбіраліся стаць родзічымі. Непаўн. На стрыжанай (смаленай) казе павазіць (пакатаць). Ніхай трошку на стрыжыный казе павозюць, хуць людзі пысьмяюцца. А вас нічога на стрыжыный казе пыкыталі. Пывазілі ны смаліный казе Вульку i ацступіліся скора. Яны i вас ні забудуць, ны смаліный казе пыкытаюць. Г л. Н а к а з е в аз i ц ь. На стрыжанай (смаленай) казе ездзіць (катацца), груб., рэдкаўж. Невядома дзе знаходзіцца, разгульваць. А твой сват на стрыжыный казе ня езьдзіць? Ідзі ўзноў на стрыжыный казе кытайся. Ён ны смаліный казе езьдзіць, дык я дужа буду біспакоіцца. Можыш іціць ны смаліный казе кытацца, ніхто ні задзержыіць. Непаўн. На стрыжанай (смаленай) казе паездзіць (пакатацца). Ну выматывыйся, раз хочыцца на стрыжыный казе паезьдзіць. Пыкытаўся на стрыжыный казе i іўляіцца — нада ён мне такей. Ны смаліный казе паезьдзіў i нешта нісмашна стала, прівалокся. Хваціць ны смаліный казе пыкытаўся, дзяцей гадуй. Законч. На стрыжанай (смаленай) казе ат'ездзіць (адкатацца). Ат'ездзіў на стрыжыный казе ды ўжо, знаць, нійдзе ні нада стаў. Ці ні аткытаўся на стрыжыный казе, учора нешта доўга агонь гареў. Ныўряд ці дажджэсься, што такей аторва ат'езьдзіць ны смаліный казе. Ны смаліный казе аткытаўся, ну сь сям'ёю ня думыю, каб жжыў. Гл. Н а к а з е е з д з i ц ь
Дадатковыя словы
абязджаць, абіжджаюць, абіжджаіць, атездзіць, атездзіў, атезьдзіць, гадўй, пыдзікўйцісь-ка, сямёю
0 👁