Пупыдзіцё пыч шапышный разбор. Гл. К ш а п а ш н а му р а з б о р у. На памяці. Пры жыцці. Старыя Юста ны маёй паміці рысказывыла пры прігон. C хутароў сьцягывыліся ны нашый паміці. Ета яшчэ ні ны нашый паміці Марьіны жылі зы магільнікым. На пароге. Зусім блізка. Зіма ны парогі, а тута бульбы столька ні дыкапына. Тута здыхыта ны парогі, a табе ўсё дзеўкі на ўме, уніміся. На парог (цераз парог) не пускаць. Не дазваляць заходзіць, з'яўляцца. К хаці падойдзіць, дык ны парог ні пускай, айдзе нядзелю нучуваў, ніхай ідзець туды i жывець. А мы ня возімся, ні ўгываріім, мы іх проста ціріс парог ні пускаім. На парог (цераз парог) пускаць. За што ж яго ны парог пускаць? Як вас ціріс парог у хату пускаць посьлі етыга. Зак. На парог (цераз парог) не пусціць. Маімі слывамі пірідай, што ны парог ні пушчу. Сяньня гаворіць, што ціріс парог ня пусьціць, а нызаўтріга атойдзіць i пымякчэіць. На парог (цераз парог) пусціць. Сам падумый, ці можна цябе ны парог пусьцщь. Айдзе яго хто ціріс парог дайжа пусьціць, ён жа можыць усё чысьцінька сытваріць, што другому i ўва сьне ні сасьніцца ні разычку. На пару. Удваіх. Ны пару сь кім пайду, а адзін не. Ці ні ны пару вы там нучувалі ў капе? Яму каб усігда ны пару, адзін ня хочыць. На пару слоў. Для кароткай размовы. Скажы, каб выйшла ны пару слоў, ня зьем жа я яе. Відзіла, пызваў ны пару слоў, я знаю, к чаму дзела клоніцца. Ны пару слоў i дзьве плявухі. Гл. Н а д в а с л о в ы. На паўдароге. У стане незавершанасці} недаведзенасці да канца. Пычалі ого як шурока, а тады ўсё кінулі ны пыўдарогі. Hi астынаўлівыйся ны пыўдарогі, дывадзі ды кынца. Ішчэ ня трогый, у нас ўсё ны пыўдарогі. На паўслова. Для зусім кароткай размовы. Ты мне толька ны паўслова нада. Пызаві ны паўслова, я січас усё скажу. Гл. Н а д в а с ловы. На паўслове. У пачатку размовы. Яго абырвалі ны паўслові, а ён ба іньціресныя рыскызаў. Стаў ны паўслові i ні знаіць, што гываріць
Дадатковыя словы
зяўляцца, падўмый, плявўхі, пўсьціць, скажў, шчў
0 👁