Старонка 12
◀ / 297 ▶
Імець у віду. Памятаць, улічваць. Паедзіш у сьвет, дык нада імець у віду: там ты ні ў дваре і вазіцца дужа ні стануць. І нашаму і вашаму, адз., мн. Ненадзейна, беспрынцыпова. Ты ўжо хуць ні абішчай толька, як твыя блыгаверныя — і нашыму і вашыму. Усігда як вецір, і нашым і вашым, толку ні даб'есься. Пычалі круціць і нашым і вашым, набыга пыдыйшоў Хведзька ды туркнуў. Гл. І вашаму і нашаму. І не гавары, адз., мн. Пра перакананасць або абсалютную непахісную пазіцыю. Пыдыйшоў я, так і так, можа б, можна што зьдзелыць — айдзе там, і ні гыварі. Будзіць пы грязішчы ціпкыцца, і ні гыварі, ні залюбіць. Зыікнуліся мы пра бульбу, дык і ні гываріця, і слухыць ня хочыць. І не знайся. Пра катэгарычнае патрабаванне выканання. Вот нывізаўся, дзелый, як ён хочыць і ні знайся. Прістаў: дай яму аўцу і ні знайся,— ты ета гудуваў ці бацька твой. І не начавала. Пра безумоўную адсутнасць. Такіх грошы ў мяне і ні нучувала. Найшоў у каго спрашывыць пра перья, у яе таго перья і ні нучувала. І не нюхаць (панюхаць, нюхнуць). Пра поўнае незнаёмства з сур'ёзнай справай або складанымі абставінамі. Што с табою гываріць, кылі ты тэя вайны і ня нюхыў. Можа ён і мятлей, чым хто-небудзь, ну толька ён учэньня таго і ня нюхыў. Ты горя і ні панюхыла, ета адж жырікыў табе ўсё ні так. Зы бацькыю прыжывуць, што й ні нюхнуць, ікая жысьць буваіць. І не падхадзі (падступайся), адз., мн. Пра незгаворлівасць. І так і етык пробывылі,— што вы, і ні пытхадзі, іна луччы ўсіх. Тама іхный прішыб цяперіцька стаў, мы ўжо і ні пытхадзі. Як ні ўвірялі — і ні пытхадзіця, дайжа слухыць ня хочуць. І не пахнець, цяп., пр. Пра адсутнасць нават скрытых прыкмет. Сьпіцыялісту ужурдзюваць машыну прашкі, а тут сьпіцыялістым і ні пахла, ня воз, а рыгіза рыгізою. Март ны дваре, а вясною і ні пахніць. Так усё пірясохла, а дыжджа і ні пахніць. Тут ужо дзесіць гадоў грібамі і ні пахла: скот талуіцца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 297 ▶