І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На заметку. Пад асаблівы нагляд. Раз пупаўся ны заметку, то маўчы i ня пікні. Іна цябе ўзіла ны заметку, зы кажным шагым будзіць сьлядзіць. На замку (замке), звыч. гумар. У поунай, абсалютнай захаванасці. Мне ці скажыш, ці ні скажыш, у мяне ўсігда ны замку. Доўга ў іх ні пабудзіць ны замке, Lupini час усюдых растреплюць. На злом галавы, неадабр. Рызыкоўна, з вялікай небяспекай для жыцця. Кажный дзень носюцда на злом гылавы, ажно тэя коні стогнуць. Було ўжо, було, чышчы некуды быць — ні пыкаіўся, узноў лётыіць на злом гылавы. Не, ні г дабру на злом гылавы так яны лазюць куды и i над а. Называць вешчы сваім імем. Гаварыць прама, адкрыта, гаварыць праўду. Я ні баюся нызываць вешчы сваім імім, я праўду люблю. Зак. Назваць вешчы сваім імем. У сё быяліся, мяліся, усім було нялоўка, а Садпан пряма нызваў вешчы сваім імім, нічога ні пыбыяўся, ні пысьцісьняўся. Найціць (знайцідь) канец (магілу, гібель, пагібель). Згубіць жыццё праз безразважнасць. Ня чуць жа даўно, нейдзі найшоў сабе канец. A нойдзіць магілу, у якую-небудзь пятлю ўлезідь. Найшлі айдзе-небудзь гібіль, зьдзержу ж нійдзе ім ні було. Раз шукаюць, то пагібіль найдуць, так ня бойдзіцца. Па-мойму, ён знайшоў канец яшчэ раншы. Па дурысьці пы сваёй знайшоў магілу. Будуць так прыгыць i дапрыгыюцца, знойдуць гібіль. Як пагібіль знайдуць, тады пыкаюцца, ды позна будзіць. Найшла (папала) каса на камень, np., буд. Пра cyтыкненне супрацьлеглых характараў, поглядаў. Адзін настойчывытый i другей ня хочыць уступіць, ныйшла кыca ны камінь. У іх як найдзіць кыса ны камінь, ня скора ўспакоюцда. I на етый раз, ты відзіш, пупала кыса ны камінь, нізашта ня ўступюць адна другой. Незак., адзінк. Находзіць (пападаець) каса на камень, цяп., np. Я зразу пыняў, што тут находзіць кыса ны камінь, абея ні пыткычаюць зь ізыкамі. У іх многа разоў пупыдала кыса ны камінь, ці мала людзі ныдзікуваліся на іх. На кажный (кажын) дзень. Для штодзённага карыстання. I крепкій, i цёплый, ны кажный дзень дужа ха
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабрў, дўрысьці, замкў, пабўдзіць, ўстўпюць
1 👁
 ◀  / 297  ▶