І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
На душэ горка. Пра непрыемнае адчуванне ад перажытага або чакаемага. Hi чыпай, у яго i так ну душэ горька. А думыіця, у Лаўріна ну душэ ня горька, віду толька ня хочыць пыдываць. На душэ (серцы) скрэсць. Пра трывожнаеf турботнае прадчуванне. Ну душэ нешта скрябець, ні есьць, ні піць ні магу. Увесь дзень ну душэ скрябло. Скрябець на серцы: што тама зь імі, ці ўдашна ў іх. У яго ня будзіць скресьць на серцы, ён усігда спакоін. Непаун. На душэ (серцы) паскрэсць. Быяўся, етыя дні пыскрябло ў яго ну душэ. Есьлі троху й пыскрябло на серцы, ня будзіць такей прыспалітый. На серцы троху пыскрябець, а тады ўзноў зы сваё возьміцца. Узмацн. На душэ (серцы) наскрэсць. Ныскрябло ў іх ну душэ посьлі таго пызычаньня. Ніхай ныскрябець на серцы, а што ж ён хацеў усю жысьць так сабе пражыць. Законч. На душэ (серцы) адскрэсць. Ацскрябло ну душэ i ляхчэй ажно стала. У ix здорыва ацскрябло на серцы, трі дні хадзілі як самі ні свае. На етый шчот. У гэтай сувязі. А што ты скажыш на етый шчот? Мы рызгыварівылі на етый шчот, толька нада було б сы Льлёю путулкуваць. На [е тых] днях. Нядаўна. Ён жа пріхадзіў ны днях, чаго ж ты ні спрасіла. Ны днях у Астрейкывічых Вукулёнык будзіць. Каб на етых днях, можна було б пыцскачыць, а пазьней с уремім будзіць туга. Во на етых днях, ці ўчора, ці заўчора, каціў пы дзяреўні ны лісапеці. Нажом па серцу. Пра вельмі непрыемнаеf балючае. Каціны словы ёй нажом па серцу. Цяперя яму тоя нажом па серцу, а як тады родныга пляменьніка немцым здаў, тады яму ні було нажом па серцу,— выслужывыўся. Яны рысказыюць, сьмяюцца, а мне етый сьмех нажом па серцу. На закуску. У заключэнне. Вот вам i пыднясьлі ны закуску блямбу, любуйціся. Усё йшло ладна, хырашо, а тут наця вам, пулучылі ны закуску. На заметке. Пад асаблівым наглядам. Ета ні січас зьдзелына, ён даўно быў у іх ны заметкі. Каго йта вы імеіця ны заметкі? 3 запрошлыга года дзіржалі цябе ны заметкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выслў, дўмыіця, закўску, любўйціся, тўга
0 👁
 ◀  / 297  ▶