І сячэ і паліць. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1974). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 297  ▶ 
Набіваць галаву. Загрувашчваць памяць непатрэбным, другарадным. Я табе, мой браток, во што скажу: каб меншы ныбіваў гылаву такою лухтою, дык яно б скарей пы-чылавечыскі жызьыя пышла. Зак. Набіць галаву. Ніхай ба чым путнім набіў гылаву, а так, што слова добрыга ня стоіць — усім. Узмацн. Панабіваць (панабіць) галаву. Пыныбіваў гылаву, пыныбіваў, сам сябе паўверіў i места сабе нi находзіць. Нечым жа пынабілі сабе голывы, нясуць мох з балета. Набіваць карман, неадабр. Нажывщца несумленным шляхам. Толька пыставілі, сь первыга дня ўзяўся ныбіваць кырман, жаднысьць заела. Зак. Набіць карман. Сьпіцыяліст набіць кырман, другога такога пыіскаць ды пыіскаць. Узмацн. Панабіваць (панабіць) карман. Усяго грібанулі, пыныбівалі кырманы, цяперя цёплінька ciдзяць. Пынаб'юць киірман, ні пысьцісьняюцца i ні пыглідзяць ні на кога. Набіваць машну, неадабр.; кніжн. Нажывацца несумленным шляхам. Быў папробывыў ныбіваць машну, ды відзіць, што ня тоя, пу руках палучыць. Зак. Набіць машну. I ў нас пырядкым набіў машну, i тамыцька дыбавіў. Узмацн. Панабіваць (панабіць) машну. Ого як пыныбівалі машну, воля была, што хацелі, то й тварілі. Да, канешня, пынабілі машну,— пыдвязло так, нічога ні скажыш. Набіваць пуза (бруха, трабух), груб. Есці вельмі многа. Ныбівай пуза, чаго лупыіш. Як узяўся ныбіваць брюха, зь ім чорт ні справіцца. Абы-чым ныбіваць трябух ня хочыць, глядзіць, каб смашней пыднясьлі. Зак. Набіць пуза (бруха, трабух). Бруквыю набіў пуза, ходзіць — ня спышыцца. Наб'ець брюха чым зря, нічога ні рызьбіраіць, што зьесьць. Набіў трябух як бырыбан, толька пыгладжыіць. Узмацн. Панабіваць (панабіць) пуза (бруха, трабух). Пыныбівалі пуза, чуць прадыхыюць. Hi глідзяць, ні пірібіраюць, пыныбіваюць брюхі, чым пупадуць. Пуза толька пынабіць, большы іх нічога ні аньцірісуіць. Каб толька брюха пынабщь, а тады зывалюцца, судкі будуць хропсьць. Етыя ні прапусьцюць, трябух пынаб'юць. Набіваць руку. Набываць навыкі, вопыт. Лі Зьмітрыка стаў патроху ныбіваць руку. Зак. Набіць руку. Раншы нічога ня ўмеў, а то ладна руку набіў, боты нічога пулу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аньцірісўіць, брўквыю, грібанўлі, гылавў, кйірман, лўпыіш, машнў, набець, нясўць, палўчыць, прапўсьцюць, пупадўць, пынабюць, пўза, пўтнім, рукў, сўдкі, трябўх
4 👁
 ◀  / 297  ▶