На арапа, неадабр. Нахрапам, нахабна. ён думыў, што i тут ны арапа можна ўзяць. 3 намі ны арапа ні бяріся i глотку ні рыспысьцірай, ня выйдзіць. На арэхі (баранкі, баранькі). Пагроза пакараць. Ты пасьледнія ўремя пряма лучаў сам, каб пулучыць ны арехі. Даюць ім усюдых ны арехі, айдзе ні пацсунуцца. Схваціў ны быранкі i маўчы, пакуля ні дыбавілі. Січас вам яшчэ атвесюць ны быранкі. Вы хацелі ны быранькі, а раз хто хочыць, чаму ж яго ні зыдаволіць. На бакавую, гумар. Спаць. Пыра, знаць, ны быкавую, ці ня первый час. Пойдзім-ка ны быкавую, нешта ўжо цягніць пыліжаць. На баку. У іншым месцы. Чаго яму тут цягнуцца, ён i ны баку заробіць, сколька нада. Тут ім толька прічэльля, a глаўныя дзела ны баку. На бальшой, звыч. іран. 1. Выдатны, выключим. Ён пірімяніўся, стаў ны бальшой, ні крічы ны яго. Прі нас коні былі ны бальшой, чаго там гываріць. 2. Выдатна, выключна. У цябе ўсё выйшла ны бальшой, пряма зулюбувацца. Ты ўсё пычынаіш дзелыць ны бальшой, толька пулучаіцца ны малінькій. На белым свеце. На зямлі наогул. Ці чула ты, сястріца, што цяперя айдзе дзелыіцца на белым сьвеці. На белым сьвеці ўсякыя буваідь, на то жызьия. Набіваць аскому (скому, аскоміну). Надакучаць, paбіцца неприемным. Сьпірва усім було аньціресна, слухылі, сьміяліся, a посьлі ўсё ета стала ныбіваць аскому. Табе ўсё ныбіваіць скому. Шутычкі яго пычынаюць ныбіваць скому. Аскоміну ныбіваіць іх тріпытня. Зак. Haбіць аскому (скому, аскоміну). Так ён набіў Жэнькі аскому, што глядзець ны яго ня хочыць. I етый скора наб'ець скому, пы сабе іна яшчэ ні пыдыбрала. Набіў скому, большы ня пойдзіць. Ды чаго ж яе лыпытня набіла аскоміну! Узмацн. Панабіваць (панабіць) аскому (скому, аскоміну). За тую нядзелю пыныбівалі аскому. Яны быйстра пыныбіваюць скому i астынуць. Пыныбівалі аскоміну, што ня то што слухыць, а й так глядзець праціўна. Пынабілі аскому, атахоціліся ад гулюшык. Етыя скора пынаб'юць скому, яны дужа ніцірьпялівыя. Няўжэлі зы такоя ўремя яшчэ ні пынабілі аскоміну
Дадатковыя словы
бакў, вўю, набець, пацсўнуцца, пынабюць, слў, слўхыць, цягнўцца, шўтычкі
3 👁