Старонка 83
◀ / 289 ▶
ціць (узмуціць). Зумуціць ваду замуцюць, ну я тады ім рызьбірацца ні стану. Тут ішчэ нада падумыць, хто ваду ў етым дзелі ўзмуціў. Ваду ў ступе тоўч (талоч), неадабр. Займацца балбатнёй. Сыбяруцца і пашлі ваду ў ступі тоўч. Ім ба толька адно зыняція — ваду ў ступі талоч з раньня да вечыра. Абмеж. Ваду ў ступе патоўч (паталоч). Сыбраліся, ваду ў ступі пытаўклі і рызыйшліся. Ці хто ні знаіць, вам нада ваду ў ступі пыталоч, во што вам нада. Вады не замуціць. Не зрабіць ніякай шкоды. Іван Мархвін вады нікому ні замуціць, ета ня то што Пылагіны бэйбусы. Я яшчэ вады нікому ні зумуціў, а ня то стану ны чылавека нівісь што несьць. Вады ў рот набраць. Упарта маўчаць. Ці ты вады ў рот ныбраў, што слова людзям скызаць ня можыш. Абоя сідзяць, што вады ў рот ныбралі. Узмацн. Вады ў рот панабіраць (панабраць). Вады ў рот пыныбіралі ці што, слова з вас ня выцігніш. Якога ты толку ў чарцей даб'есься, муўчаць, што вады ў рот пыныбралі. Ваенный савет, жарт. Нарада. У вас тут ці ні ваенный савет сыйшоўся? Племя іхныя сыбіраіць ваенный савет, на ком Пуўлюка жаніць. Важная пціца (птушка, шышка), іран. Вялікае начальства. Пытап важныя пціца: у другога намесьніка трецьцім памошнікым. Нейкыя ж важныя птушка пріехыла, відзіш, як забегылі ўсе. Ён стаў цяперя важныю птушкыю, можа, і зы мяне слова закініць. Ты, знаць, зьдзелыўся важныю шышкыю, к табе цяперь ні пуцступайся. Вайстрыць вушы, гумар. Уважліва прыслухоўвацца. Ты там вайстрі-ка вушы, хто што будзіць гыварідь. Зак. Навайстрыць вушы. Вушы нывайстріў і сядзеў, увесь вечыр слухыў. Узмацн. Узвайстрыць вушы. Сьпірва так-сяк, хіхікыў у вуглу, а як стаў Сямён гываріць, узвайстріў вушы. Непаўн. Падвайстрыць вушы. А што, пыдвайстріў вушы, ці смашна слухыць? Вайстрыць лыжы, гумар. Намервацца пайсці. Я ўжо віджу, што сяньня вы войстріця лыжы, нійначы як у Восьлінку. Некуды вайстрілі лыжы і што-то ў дваре асталіся. Зак. Навайстрыць лыжы. Свае дзеўкі ні ныравюцца, ны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶