Старонка 82
◀ / 289 ▶
прівучыный. Мільлянок нывадзіўся сваіх зу рукаў. Даводзіш зу руку, што і ў дваццыць гадоў кыня ні зыпрягець. Даводзюць зу рукаў — будзіць як палка дроў, ні туды ні сюды. Даводзюцца зу руку сы сваімі малютычкымі, людзі будуць сьміяцца. Дывадзіліся зу рукаў, што і ў тріццыць гадоў нада карміць хлебым. Наз. Ваджэнне за руку (рукаў). Як пычалося ваджэньня зу руку вы ўсякіх мелычых, тады ня жджы чылавека. С твайго ваджэньня зу рукаў усе кругом сьмяюцца, як з малютычкымі зь якімі цацкыісься. Вадзіць кампанію (канпанію), звыч. неадабр. Сябраваць. Ты знай, сь кім вадзіць кымпанію, ато ў такую шайку пупадзесься, што ня выскрібісься. Вадзіў кынпанію ш Чырінкамі і дывадзіўся: самі селі і яго пысадзілі. Узмацн. Павадзіць кампанію (канпанію). Аўсяёнык пывадзіў зь імі кымпанію, як субота, так, бувала, і п'юць, і п'юць. Доўга ён с Сумусінятымі кынпанію ні паводзіць. Законч. Атвадзіць кампанію (канпанію). Васіль зь імі скора кымпанію атводзіць. Атвадзіў-тыкі кынпанію с Кындыбінятымі, рузлучыўся. Працягл.-фінальн. Навадзіць (давадзіць) кампанію (канпанію). Сядзь ты луччы ў хаці ды пысядзі, ато наводзіш кымпанію, што ні раз пыжалеіш. Нывадзілі кынпанію, нешта дужа скора ў іх урозь пашло. Даводзіш ты кымпанію с тымі бысікамі. Дывадзіў кынпаніі з галкыўскімі хлопцымі, далі разым зь імі лі горыда. Вадзіць у бакі. Хістаць у хадзе. Во сяньня выбіўся, аж у бакі водзіць. Не, цябе ладна водзіць у бакі, відна, хырашо нюхнуў у чарычку. Я відзіў, як Мацьвеівыга вадзіла учора ў бакі. Абмеж. Павадзіць у бакі. Троху пывадзіла ўчора ў бакі, ну нічога, прыспаўся. Вадою не разліць. Пра моцнае сяброўства. Так здружыліся, вадою ні разьліць. Сонька с Хрісьціныю былі сьпеліся — вадою ні разьліць, а тады: ты ны мяне гываріла і ты ны мяне гываріла, — дос дружыць. Ваду муціць. Знарок заблытваць справу. Дзямід пычаў ваду муціць, нягож хто. Муціла Каця ваду, муціла і нічога ў яе ні пулучылыся. Працягл. Ваду памуціць. Яны абоя ладна ваду пумуцілі, даўно пыра гнаць у шыю. Узмацн. Ваду намуціць. Відна, Арцём ваду нумуціў, хто ж ба другей такоя тріпануць мог. Пачын. Ваду заму-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶