Узяць у работу (абарот, пераплёт). Як узялі яго ў работу, як узялі — ён i пыхыў, i красьнеў, зразу агрызаўся, а тады сьціх. Стыршына у абарот як возьміць — атрякесься i ат палык тых. Вазьмі свайго ў піряплёт ды крепка вазьмі, выпусьціш з рук — тады позна будзіць. Браць у рукі. Падпарадкоўваць сабе. Пакуля ня позна, бярі ў рукі, ато будзіш сыма сабе локці кусаць. Сам рызбалывыў, у рукі ні браў, цяперіцька ні жалься i ня войкый. Зак. Узяць у рукі. Брат пріехыў сы Сьвярдлоўска, памог узяць у рукі, да етыга саўсім зладу ні було. Браць усім. Мецъ выдатныя фізічныя i духоўныя якасці. Усім бярець дзеўка — i зь ліца, i розумым. i прыцавітысьцю. Зак. Узяць усім. Твой маліц усім узяў, ніхайка такей другей хто найдзіцца, не-к, ні найдзіцца. Браць у толк. 1. Разу мецъ. Што ты ніяк ні бяреш у толк, тут жа усё прасьцей простыга. 2. Слухацца. Бацьку троху слухыіцца, а я ці гыварю, ці тэй вецір веіць — i ў толк ні бярець. Ты ж бярі у толк, раз табе гаворюць. Зак. Узяць у толк. 1. Пуўчыса біліся, аб'ісьнялі, ну, кажыцца, ўзяў у толк, пашоў, а глянулі ціряс сколька ўремя — ідзець нызад, зублудзіўся. 2. Сколька ім тулкувалі — ня едзьця, нашто вы ў тым горыдзі — чуць-чуць у толк узялі, асталіся. Браць у шоры. Моцна трымаць у руках, рашуча i жорстка абмяжоўваць ва ўчынках. Між усёй дзяреўні серца адзін узрываіць, нада браць у шоры i як можна скарей. Зак. Узяць у шоры. Ты толька хваліўся, што ўзяў у шоры сваіх галузьнікыў, яны ў цябе рызбалывыліся хужы некуды. Браць (хватаць) быка за рогі. Дзейнічаць рашуча. А ты зразу бярі быка за рогі, тут нечыга сьцісьняцца, ня пойдзіць — другую найдзіш. Лявон умеіць хвытаць быка за рогі, ён у любым дзелі дужа рішыцільный. Зак. Узяць (схваціць) быка за рогі. Крута ж ён ўзяў быка за рогі, во й табе так нада було. Во-о, ты б схваціў там быка за рогі, зы цябе любую мелыч ня зьдзелый — ня будзіць зьдзелына. Браць цераз сілу. Працаваць празмерна. Чаго мне браць цірясь сілу, ну кусок хлеба ў мяне ёсьць, а зыпасы зыгыняць я ні зьбіраюся. Усё браў цірясь сілу, усё зь яго
Дадатковыя словы
абісьнялі, бўдзіць, галўзьнікыў, крўта, любўю, пакўля, слўхыіцца
4 👁