І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
зы жывоцікі хвытаюцца, ажно етый ідыл прістаўленьні свае пыказыіць. Зак. Узяцца (схваціцца) за жывот (жывоцікі). Схадзіця, зы жываты возьміціся ат іхных вымудряньніў. Зывядзі, ніхай паслухыюць, зы жывоцікі возьмуцца. Хвядот пры яе як ляпнуў, дык усе зы жываты схваціліся, пряма паехылі з рёгыту. Во якея тут буваюць указэі, зы жывоцікі схваціціся. Браць бараду ў зубы, гумар. Рабіцца больш разважлівым. Hy, высімнаццыць гадоў ацьседзіў зы бацькывыю сьпіною, а дяперь сам бярі быраду ў зубы. Табе б ужо нада браць быраду ў зубы, ні малінькій. Зак. Узяць бараду ў зубы. Позна ты ўзяў быраду ў зубы. Воць цяперь я вазьму быраду ў зубы. Браць бацьку за бараду, жарт. Рашуча патрабаваць, дабівацца. Відзіш якей: з-зы стыла ня відна, а ўжо бацьку пробыіць браць зы быраду. Зак. Узяць бацьку за бараду. А што ж Пітрачок, віртыглаз еткій, скора возьміць бацьку зы быраду. Браць бога за бараду, жарт. Выяуляцъ цвёрдасць, рашучасць, непахіснасць. Мацьвей бярець бога зы быраду, ні на што ні глядзіць. Зак. Узяць бога за бараду. Яны доўга ня чыкыліся, зразу ўзялі бога зы быраду. А што, даўно хочыцца ўзяць бога зы быраду? Браць верх. Захопліваць уладу, перамагаць. Ежылі бярець верьх, тады даволін, а калі не — гатоў зубамі. Не, іхній род цяперь ніхто i прізнываць ня хочыць, а раншы, бувала, яны ўсігда бралі верьх. Зак. Узяць верх. Немцы думылі узяць верьх, а відзіў, як уцікалі біз аглядкі. Узялі верьх i вірядуюць дзяреўнію, слова ім ні скажы, а скажыш — ніхарош. Браць голымі рукамі. Авалодваць проста, без цяжкасцей. Любіў ба ты браць голымі рукамі усё ўсюдых. Зак. Узяць голымі рукамі. Голымі рукамі такей пень ня возьміш, луччы падумый, як сюда вагу пыдбадзюліць. А ты думыў узяць іх голымі рукамі? — ні такея там дурачкі. Браць горлам (глоткаю), асудж. Дабівацца нахабным крыкам. Хто ні знаіць Дзімідзёнка, ён усюдых гордым бярець, a ніхай брігадзір ны работу зыкажыць — ні магу. Ганьнін красень усігда любіў глоткыю браць. Зак. Узяць горлам (глоткаю). Думыў гордым узяць, ды ня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бырадў, вагў, вазьмў, вірядўюць, дўмылі, дўмыў, зўбы, лўччы, магў, падўмый, паслўхыюць
4 👁
 ◀  / 289  ▶