І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Бочка рыштантаў, асудж. Падазроная кампанія. Цігаіцца пы дзяреўні бочка рыштантыў, што хочыш сьцягнуць — i ня ўгледзіш. Есьлі ні пырызгыняюць тую бочку рыштантыў, спакою яны ні дадуць. Брацца за розум (вум). Рабіцца разважлівым, сталым. Нада табе, дзеўка, брацца за розум, ой, нада, вядзі сябе па-людзку, каб людзі ні сьміяліся. Hi станіш брацца за вум, астанісься чылавекым зы пакідзішча, самым пасьледнім на ўсю акругу. Зак. Узяцца за розум (вум). Не, ня возьмісься за розум — ні к чому пальцым ні прітронуся, i таш, i варі, i гыспыдарь, i хуць ты тут тресьні. Вазьміся, маліц, за вум, яй-богу, вазьміся, кінь адурюваньня з гарелкыю. Брацца (іціць) аб (у) заклад. Спрачацца на дамоўленасці. Бяруся аб зыклад, што я січас выйгрыю. Бяріся ў зыклад сьмела, што тут піряплысьць на тэй бок. A ён аб зыклад ішоў, што там нічога німа, во як буваіць. Ежылі іці'ць у зыклад, то нада знаць, што ў цябе выпыліць. Зак, Узяцца (пайціць) аб (у) заклад. С табою Ліксяёнык дужа хацеў аб зыклад узяцца. У зыклад вазьмуся, што нічога ты ня выхыдзіш. Чаго ж ты ні падзьдзержыў, ён гатоў быў пайцщь аб зыклад. На што хочыш пайду ў зыклад, што я з вамі з двумя адным пальцым спраўлюся. Брацца (іціць) у трубку. Расці ў ствол (пра зерневыя культуры), Сёліта вісна, што редка тыкая буваіць, кал i йта було, каб так рана жыта бралыся ў трубку. Вот-вот ічмяні стануць брацца ў трубку. Ярі хырашо ідуць у трубку. Зак. Узяцца (пайціць) у трубку. Цяплынь, дажджы харошыя, іравыя жыва ўзяліся ў трубку. А што ты думыіш, уремя ня жджэць, я пыглядзеў учора — жыта пашло у трубку. Брацца на зорку. Ледзь-ледзъ віднець. Як бярецца на зорьку, так жа мароз пыцскакыіць — ні прадыхыць. Зак. Узяцца на зорку. Устань, сынок, ужо на зорьку ўзялося. бацька кыня запрёт. Брацца (хватацца) за жывот (жывоцікі). Моцна смяяцца. Як стаў рысказывыць, што ён выдзелывыў у Шыркых, я аж браўся зы жывот. Жывэй ціятыр быў, усе зы жывоцікі браліся. Ажно зы жываты хвыталіся, такоя іньціресныя кіно було. Ідзі, паслухый, як Зыхар рысказыіць, будзіш зы жывот хвытацца. Гляджу, чаго тут яны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акрўгу, бярўся, вазьмўся, дадўць, дўмыіш, паслўхый
6 👁
 ◀  / 289  ▶