Старонка 65
◀ / 289 ▶
ца) у звон. Пры Васіных набілі у звон, чаго толька ні трілюдзілі. Яны ня толька ніхай увідзюць, а ніхай што пыкажыцца, дык наб'юцца ў звон. Біць у нос. Востра пахнуць. Што йта у клеці ў цябе так б'ець у нос, што ні прадыхыць? Зак. Ударыць у нос. Прівязьлі бочку, аткупорілі, а аттуля як ударіць у нос нечым саўсім тухлым ці гнілым. Біць у точку. Дзейнічаць правільна. Пынас усігда б'ець у точку, ета ты дзелыіш, як табе пыд ныстраенія падойдзіць. Біць у хамут (дугу), вульг. Капрызіць, рашуча не пагаджацца. Айдзе ты Жэньку праводзіш, іна б'ець у хамут, ніхто ні пытхадзі. Узноў б'ець у дугу, ляжыць і ні пыдымаіцца: ня буду варіць. Зак. Ударыць у хамут (дугу). Ніхай прайдзі піряд ёю ні па той масьнічыні, січас ударіць у хамут. Відзіш, ударіла ў дугу, путніца дык путніца зыдылася. Непаўн. Пабіць у хамут (дугу). Доўга большы у хамут ні паб'ець, там абразуюць скора. Летыся яны пабілі у дугу, цяперя, знаць, трошку пыспыкайнелі. Законч. Адбіць у хамут (дугу). Тая пыцішэла, адбіла ў хамут, і ны цябе нада еткыя вузьдзечка. Ня бойся, атаб'ець у дугу і ўлашчыцца. Працягл.-фінальн. Набіць (дабіць) у хамут (дугу). Сколька іна набіла ў хамут: ніхто к ёй ні пытхадзі, ніхто ёй ня ровін. Наб'ець у дугу, мылыдая, а як замуж нада будзіць, аціхніць. Відзіш, як абея дабілі ў хамут, цішэй ціхыга сталі. У дугу дабіць скора даб'ець, і ўгамоніцца, і ўспакоіцца. Біць у цэль. Дзейнічаць мэтанакіравана. Ты раз надумыўся так зьдзелыць, то бі ў цэль, ні ацступай. Аўрам відзіш як б'ець у цэль, дайжа Марку спользывыў. Бледный від. Пра напалоханага, разгубленага, пакаранага. Ты скора дыцяўкыісься, што будзіш імець бледный від. Посьлі пасежыньня у яго быў бледный від. Пыдзяржым у руках — будзіць бледный від. Бліжы к дзелу. Канкрэтна, па сутнасці. Ты гыварі бліжы г дзелу, а казкі мы ўжо слухылі. Бліжы, бліжы г дзелу, пру трусоў мы чулі, рыскажы, як курям голывы скручывылі. Блізка (плоха, дрэнна) ляжаць. Лёгка можна ўкрасці. Так і ходзіць, усё рызглідаіць, айдзе што блізка ля-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶