Біць па карману. Наносіць страты. А ты знаіш, як твае паездкі б'юць пы кырману, кажный раз і дай, і дай, с пустымі ж рукамі ня выпрывіш. Зак. Ударыць па карману. Каровы рылыўцыў пыдвялі, крепка ударілі пы кырману.
Біць па руках. Пагаджацца канчаткова. Ну, б'ём пу руках, дыгываріліся? Відзіш, пуўдня тургуваліся, а ўжо б'юць пу руках. Адвучваць. Біў пу руках крепка— штрухуваў, дні зьнімаў, дык ні кралі. Зак. Ударыць па руках. Стургуваліся, ударілі пу руках і пашлі бырышы піць. Дык дывай ужо ўдарім пу руках. Новый стыршына ні станіць іх крыньня цярьпець, скора ударіць пу руках, дый ладна ударіць з рызмаху, пачуствуюць.
Біць сябе ў грудзі. Горача даводзіць. Нечыга божкыць і біць сябе ў грудзі, нада було раншы думыць, што дзелыіш.
Біць трывогу. Звяртаць увагу на небяспеку. Ён жа даўно біў трівогу, дык ці яны паслухыюць. Нада було раншы біць трівогу. Зак., рэдкаўж. Ударыць трывогу. Што ты ўдаріш трівогу цяперіцька, а куды ты вясною глядзеў? Пачын. Забіць трывогу. Ты забіў трівогу, ды позна, нада було гываріць пра ета яшчэ зь вясны.
Біць у адну точку. Накіроўваць усе сілы на дасягненне пастаўленай мэты. Я знаю Стаха, ён за ўсё зразу хвытацца ня будзіць, ён усігда б'ець у адну точку. А я біў у адну точку, хадзіў, ныдыідаў і сваріцца пріхадзілыся,— так і дабіўся.
Біць у вочы. Рэзка выдзяляцца. Дужа ж твае ныряды усім б'юць у вочы, надзелыся, як пупугай заморскій. Ты так дзелый, каб ета ня біла нікому ў вочы. Зак., рэдкаўж. Ударыць у вочы. Вырідзілыся, што абізьяна, проста ўсім ударіла ў вочы, аж ніпріятна було, як цябе рызглідалі.
Біць у звон, асудж. Падымаць трывогу, растрывожваць людзей беспадстаўнымі чуткамі. Што ны язык ні пупадуць, пашлі біць у звон, і прібыўляюць па решыту. Зак. Ударыць у звон. Я помню, тады былі ударілі у звон: відзілі, відзілі Таньку сь Сярьгеім. Непаўн. Пабіць у звон. Дык што зьдзелылыся, калі яны нядзелю пабілі у звон. Законч. Адбіць у звон. Адбілі ў звон, сьціхлі, ато доўга усякыю лухту нясьлі. Працягл.-фінальн. Набіць (набіц-
78 👁