Атвадзіць душу. 1. Суцешваць, супакойваць. Я цірязь дзень, ціріз два хаджу, атваджу ёй душу,— а так усё сядзіць, ташнуіць. 2. Суцешвацца, супакойвацца. Пыпарюся то ны гародзі, то на бульбі, а то лі двыра топыю, трошку атваджу душу. Гаворіць, атвадзщь душу пайду. Зак. Атвесць душу. 1. Пыгыварі-ка ты зь ім, рузуверь, атвядзі яму хуць троху душу. 2. Схадзіла, пыбыла ў Пынасывых трошку, хуць атвіла душу, ато як сяджу ў хаці, як ныбяру ў гылаву, дык ні знаю, што б дзелыла. Ат вады [не] атабрацца. Пра нязмерную Прагу да вады. Што ты такоя зьеў, што ат вады ні адбяресься. Ці адбяруцца яны сяньня ат вады? Кажыцца ж, нямножка i зьела— хвост сялёдкі, праўда, трошку сыліныватыя, i ўвесь дзень ат вады атыбрацца ні магу. Атварачываць (вярнуць) морду (рыла), груб. Адмаўляцца, выражаць нязгоду. Яму прідлыгаюць як чылавеку вазьмі', а ён яшчэ морду атвырачыіць: ні пы ныраву нешта. Чаго ты атвырачывыіш рыла, што, я табе тарелычкі пызалочыныя буду вышсывыць? — во пыставіла міску — i жрі. Іна i так, i етык: Пітрачок, чаго ж ты, ну рыскажы што-небудзь, a тэй Пітрачок верніць морду. Hi вярні рыла, a сядзь ды напургыйся, пан то еткій. Што ты ўсігда атвырачывыіш морду, як ён табе працівін.— А нягож ні працівін, i ты б рыла вярнула, каб ціряз ноч у дваре нучуваў. Зак. Атвярнуць морду (рыла). Ты яму гыварі, дукуй яго, а ён атверніць морду i ноль уніманія тваім слывам, дайжа вухым ні вядзець. Чаго ты атвярнуў рыла, я ж доўга чыкыцца с табою ня буду, у мяне раз-два i зыгаворіш, i паслухыіш. Множа. Паатварачываць (паатвярнуць) морды (рылы). Пыглядзіш на іх, як пытвырачывыюць морды. Пытвырачывылі рылы i сідзяць: ікая іда біз гарелкі. Hy й ніхай пытвярнулі морды, мне што да етьгга. Надуюцца, патвернуць рылы i сідзяць, глядзі, ciчас зарюхыюдь. Працягл.-фінальн. Наатварачываць (даатварачываць) морду (рыла). Што, нытвырачывыў морду, пулучыў ласку? — i другому ета самыя будзіць. Нытвырачывыіць рыла, ой, нытвырачывыіць, хваціцца калі за розум. Як дыбяруся ўжо з вожкымі, дык ты ў мяне дытвырачывыіш морду. Есьлі с Анькыю ты дужа сьмел, то ў мяне мігым дытвырачыіш рыла. Атварачываць (вярнуць) нос, іран. Адмаўляцца, выражаць нязгоду. Іна піряд ім i так, іна піряд ім i етык, а 4, Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
атваджў, бўдзіць, вярнўла, вўхым, гылавў, кўй, надўюцца, напўргыйся, ныбярў, паслўхыіш, пытвярнўлі, сяджў, ташнўіць
4 👁