І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
людзі, вума: ета ж падумыць толька: ім ужо нічога ні нада, ніхай прыпыдаіць. Арду ўзнімаць (паднімадь, падымаць, пачынаць, ycчынаць). Пачынаць крык, сварку, лаянку. Hi ўзьнімай ты арду зу пустату, цэла будзідь твыя дзіхдярка, прінясуць. Кажнінькій дзень арду пыднімаюць, ціха ні аднаго часу ні абыйшлося. Во сядзіць у бабі халера, узноў арду пыдымаіць, чуіш, пымінаіць нейкія снапы. Пірістань, адумыйся, ні пычынай яшчэ арду пу-суседзку. Як жыць зь ёю, як быць — пряма сам ні знаю: зы нішто ніякынькыя арду ушчынаіць кажын дзень. Зак. Арду ўзняць (падняць, пачаць, усчаць). Узьнялі арду на полі, зы пяць вёрст чутна. Арду паднімудь — ні стыда у людзей, ні сырыма. Ты паслухый-ка, якую арду пычалі Манька c Просію, во ўжо горлы, дык горлы. Зычапі толька адным еловым, січас арду ушчанудь,— злыйдух сядзіць у бабых. Арціст на глянішчах, іран. Хлюст, задавака. Ці відзілі вы таго арціста ны гляншічых, што абізьянкі ны гальштуку. Вун явіўся арціст ны глянішчых, пулюбуйдіся ны яго, ажно сіяіць, толька грязь зыкарела пад носым. Арціст пагарэлага цяятра, іран. Неімаверны хвалько. Вот ён, арціст пыгарелыга ціятра, пыд'явіўся, січас прістаўленія пычанецда. Мы тут ня відзілі еткіх арцістыў пыгарелыга ціятра. Аслабляць (паслабляць) вожкі. Змяншаць кантроль, даваць крыху волі. Аслыбляць вожкі тут ні ў якім разі нілізя. Стань пыслыбляць вожкі хуць троху, тады ўжо ў руках ня ўдзержыш. Зак. Аслабіць (паслабіць) вожкі. Чуць аслабіў з малымі вожкі — i пышла распуста. Як вожкі пыслабіш, пуця ня жджы. Аставацца з носам. Аказвацца без ніякага прыбытку. Ну й астывайся з носым, раз ня хочыш слухыць, што табе гаворюць, як чылавеку. Зак. Астацца з носам. Дзім'янёнык астаўся з носым, айдзе яму c Пракопым цігацца. Множн. Пааставацца (паастадца) з носам. Будзіця ждадь — i палучыдца з вашыга ждыньня, што пыстыіцёся з ноеым. Ніхай, яны тожа пыстануцда з носым. Аставацца на бабах. Апынацца без нічога. Ты прідумый-ка еткыя дзіва: усё зыбяруць яны, а ты астывайся ны быбах. Табе ўсігда пріходзіцца ны быбах астывацца, а ўсё з-зы таго, што шчытаіш сябе рузумнейшым за ўсіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адў, ардў, бўдзідь, бўдзіця, дзімянёнык, злыйдўх, зыбярўць, падўмыць, палўчыдца, прідў, пулюбўйдіся, пустатў, пыдявіўся, распўста, слўхыць, сўць, ушчанўдь, чўтна
3 👁
 ◀  / 289  ▶