ліжаў, ні пыднімаўся большы паўгода, пакуль апрыстаў рукі. Сы днаго боку аслыбаніла рукі, а з другога ж i пымыгала трошку хуць кыла печы. Незак. Аслабаняць рукі. Ай, ныжылася, хвадіць, нада ўжо рукі аслыбыняць мыладым. Апускацца на дно. Траціць годнасць чалавека. А так во апускаіцца на дно i апускаіцца, ніхто ні глядзіць за ім, а сам узяцца зы сябе ня здолііць. Зак. Апусціцца на дно. Апусьцідца на дно, сап'едца i прыпадзедь ні за нюх тыбакі. Множн. Паапускацца (паапусціцца) на дно. Самі так пупускаліся на дно, гарелка зьвіла, што ну людзей ні паходжы. На дно пыапусьцюцца, будуць на іх глядзець, як ну глумакоў якіх. Апускаць (вешаць) галаву (нос). Сумаваць; прыходзіць у адчай. Hi апускай гылаву, дзяржыся, ніхай ідзець, ты сабе яшчэ ня еткыю найдзіш. Пасьледнія ўремя i Стыльмашонык нешта пычаў апускадь нос. Будзіш во так вешыць гылаву, ну й трясцы палучыш, ідзі i дыбівайся. Ня вешый нос,— утрата-то тыкая. Зак. Апусціць (павесіць) галаву (нос). I ты апусьціў ба гылаву, каб такоя случылыся. Во й Лёнька што-то апусьціў нос, відна, нешта выйшла ні пы яго. Прідзісь табе такоя, i ты павесіў ба гылаву. Што вы, хлопцы, павесілі насы, нада глядзець пітухамі. Множн. Паапускаць (паапусціць) галовы (голавы, насы). Усё храбрился: нікога ні баімся, а тут пыапускалі таловы. Дужа ні асьмелівыйціся, пупускаіця насы i сьмелысьць айдзе дзенідца. Во калі пыапусьцілі голывы, ато ўсё ім места нійдзе i ні разу ні було. Што вы пыапусьцілі насы, як мокрыя куріцы глідзіцё. Апускаць (вешаць) вушы. Губляцца, адчайвацца. Што йта вы апускаіця вушы, вун відзіця, як другея дзіржацца. Канешня ж, такоя дзела ніпріятна, толька вешыць вушы ні нада. Зак. Апусціць (павесіць) вушы. I ты апусьціў ба вушы, каб ні сяньня-заўтря ждаў павесткі на суд. Павесіў Ільля вушы, відна, чуствыіць, што так дзела ня бойдзіцца, прідзіцца атвічаць. Множн. Паапускаць (паапусціць) вушы. Hy, пры свайго як пачуюць, пыапускаюць вушы. Вушы цяперіцька пыапусьцюць, тут ім ні ду гулюшык. Апускаць вожкі. Даваць залішне волі. Што ж апускаіш вожкі, як рыспадзецца, тады наныва складывыць
Дадатковыя словы
апўсьцідца, палўчыш, пыапўсьцюцца, пыапўсьцюць, сапедца
4 👁