І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Айдзе ракі1 замуюць, цяп., np. Пра пагрозу цяжка пакар аць. Я чыкыцца доўга ні люблю, у мяне скора пызнаіш, айдзе ракі зімуюць. Мы яму січас пыкажым, айдзе ракі зімувалі. Акалачываць (выкалачываць) парогі, асудж. Надакучаць частым наведваннем. Работыць ні прігоніш i ні прітуркыіш, а так во пы хатых зь дня ў дзень акылачывыіць парогі. Hi за што рукою ўзяцца ня хочыць еткій лабрэціна, выкылачывыў ба i выкылачывыў парогі, ды, знаць, ня дужа хочуць у хаты пускаць. Множн. Паакалачываць (павыкалачываць) парогі. Як пашлі з раньня, пыакылачывыюць парогі ува ўсіх, усё ізыкамі лах-лах-лах. Зы адзін дзень пывыкылачывыіць парогі у пыўдзяреўні. Гл. А б б і в а ць па р о г і. Ані гу-гу. Ціха, спакойна. Сяньня я выйшыў, сонца толька зьбіралыся ўсхадзіць, усюдых ані гу-гу, ажно кропна неік. Ані (ні) ў зуб. 1. Нічога (не разумець, не ведаць). Ані ў зуб нічога ні знаюць, аткуль жа ім знаць, кылі ды цімна у мячыка носюцца. Стала тулмачыць ёй кроены: ты ж во так глядзі i во так кідай, дык ні ў зуб ні пынімаіць. 2. Нічога (не есці, не піць). Суліла я i крупені, i кашы зыбіляныя, i крошку вокырка атрезыла — ані ў зуб ні ўзяў. Я ні знаю, нешта Адарка дужа слабыя, ні ў зуб нічога ня хочыць: ні магу, ні дывайця, атвяжыціся. Ані (ні) ў зуб нагою. Нічога (не разумець, не ведаць). У плотністві ён ані ў зуб нагою ня смысьліць. Дывай я спрашывыць, што сяньня учылі, што ўчора прыхадзілі, спрасіў пы гісторіі, пы гіяграфіі — ён жа ні ў зуб нагою ні знаіць, а ета ж сёмый клас. Ані подступу (падступіцца). Hi ў якім разе. Хацела я пыгываріць зь ім, як ш чылавекым, рыспрасщь, што, як случылыся — айдзе там, ані подступу. Сядзіць туча-тучыю, ані пуцступіся; скызалі, што дренна работыў лі стога. Апасная гульня. Небяспечная справа. Зьвязывыцца з зысыжанцымі — ета апасныя гульня. Hi зывадзщя аласныю гульню, пупыдзіцёся i пысадзюць, як чарцей якіх. Дыныравюцца табе калі твае апасныя гульні. Апрастаць (аслабаніць) рукі. Вызваліць, памёршы пасля працяглай хваробы. Намучылыся сы стыріком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гу-гў, магў, намўчылыся, тўркыіш
3 👁
 ◀  / 289  ▶