І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
серца вырываць (выкідаць). Прымушаць сябе забыць. Так ужо ты будзіш i сь серца яго вырываць. Раз так дзелыіць, то й сь серца выкідай, дужа яго жалець, чорта, нада. Зак. 3 серца вырваць (выкінуць). А ты думыіш мне Сярьгея лёхка було сь серца вырвыць? С хаты выгыню i сь серца выкіну, раз так атносіцца. Узмацн. 3 серца павырываць (павыкідаць). Саветывыць лёхка, а толька як ты пывырываіш сь серца, столька ўремя пражыўшы ўмесьці. Клыпаціла, гурювала, біспакоілыся — хваціць,— сь серца пывырывала i большы дайжа ня ўспомню. 3 серцам. У злосці. Мала што ў жызьні буваіць, калі можа i сь серцым скажыш. Буркнуў сь серцым i пашоў скарей. 3 толкам. 1. Разумны. Максім c толкым чылавек, абычаго ні тріпанець. 2. Разумна. Во ета, я ві'джу, с толкым зьдзелына. Ты ж с толкым рыскажы, чылавек жа ні знаіць тут нічога, первый раз. 3 тры корабы, неадабр. Вельмі многа (нагаварыць). Ньшлялі ўсякія лухты c трі корыбы. Во прідзіць Аўсей, ён ныгаворіць c трі корыбы. 3 трэцціх рук. Праз іншых. Мы пачулі ужо c трецьціх рук. Што там узнаіш c трецьціх рук, айдзе праўда, айдзе ніпраўда. Зуб за зуб. Пра непрыязныя ўзаемаадносіны. У Высіля c Хомкыю ужо даўно зуб за зуб ідзець. Неік пычалося зуб за зуб, i цяперя адзін другому на сьлед ні нуетупаюць. Ці ета сяньня толька так зуб за зуб, у іх пашло с прошлыга года. Зуб на зуб не пападаець, цяп., пр. Пра змерзлага да дрыготкі. Укацілыся у хату, дык у мяне пряма зуб на зуб ні пыпыдаіць. Куды яму яшчэ на холыд, ён трёсься толька што, зуб на зуб ні пьіпыдаў. Зак. Зуб на зуб не пападзець. Пірікалеіць у плашчыку, у яго зуб на зуб ні пупадзець. Зубы лупіць (скаліць), груб. Смяяцца здзекліва. Нічога тут сьмешныта німа, вам каб толька зубы лупіць. Стыялі там збоку, скалілі нешта зубы. Непаўн. Зубы палупіць (паскаліць). А ніхай, палупюць зубы ды пыцягнуцца, а ўспыкаівыючы сьмеху толька надзелыіш. Есьлі яны пыскалілі зубы, дык што мне ат таго зьдзелылыся. Пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўркнуў, віджу, зўб, палўпюць, пачўлі
1 👁
 ◀  / 289  ▶