зваліўся, ніждана-нігадына. 3. Выявіць незразумелую недасведчанасць. Ці ты зь неба зваліўся,— пры Сашку ужо ўсе даўно знаюць. Пряма з луны зваліўся — ня чуў, што тут ізыкамі ныбрязкылі. Узмацн. 3 неба пазвалівацца. 1. Жджы, усё само сабою зь неба пызвалііцца. 2. То, буваіць, німа-німа, то як зь неба пызваліюцца — усе разым. 3. Вы сяньня усё дно што зь неба пызвалівыліся, пра ета даўно знаюць yci. 3 небальшым. Крышку больш. Було ў тым куску хунты трі з нібальшым. Так, на вока метрыў пяць зь нібальшым було, а што яны трілюдзюць? Зніжаць тон, звыч. іран. Гаварыць спакойней. Нада зьніжаць тон, так рызгавор ні палучыцца, сам знаіш. Зак. Знізіць тон. Зразу було слова яму ні гыварі, а тады патрошку-патрошку зьнізіў тон. Множн. Пазніжаць тон. Прі мне пызьніжалі тон, знаюць, што са мною ні сарвуць дужа. Спірва, знаіш, як пыдняліся—c колым у глотку ня ўлезіш, толька посьлі пызьніжалі тон трошку. Знімаць паследнюю рубашку. Разараць. Во совісьць— зьнімаць пасьледнію рубашку, а яны ж, уродзі, дайжа сваімі шчыталіся. Зак. Зняць паследнюю рубашку. Уся сім'я проклітыя, што зьнімуць пасьледнію рубашку, i бацька такей, i дочкі па ім пашлі. Множн. Пазнімаць паследнія рубашкі. Надзейся, што сваё ўступюць,— з другіх пасьледнія рубашкі пызьнімаюць. Знімаць стружку, іран. Прабіраць, лаяць. Як сталі зьнімаць зь яго стружку, як сталі — круціўся, што ўюн ны гырячый скыўрадзе. Зак. Зняць стружку. Ты дажджэсься, што сь цябе яшчэ раз зьнімуць стружку, луччы некуды зьнімуць. Непаўн. Пазнімаць стружку. Як пызьнімалі стружку, пірістаў гыкыць, слова скажыць, дык рызьбяреш. Працягл.-фінальн. Назнімаць стружку. I стружку нызьнімалі зь іх, i ўсёроўна ціліпнямі асталіся, як былі. Знімаць шапку, звыч. іран. Паеодзіць сябе дагодліва, лісліеа. Я відзіў, як ты зьнімала шапку піріц сватым. Зак. Зняць шапку. Што ж ты ня хочыш зьняць шапку піріт кумою, пызаві, пыстаў бутылычку. Непаўн. Пазнімаць шапку. Пызьнімалі шапку пірід Гаўрілыю, думылі, што раднёю стануць. Працягл.-фінальн. Назнімаць шапку. Сколька Мішка нызьнімаў шапку піріц Саўкінымі, проста чуда
Дадатковыя словы
дўжа, дўмылі, кускў, палўчыцца, сарвўць, стрўжку, сімя, чўда, ўстўпюць
1 👁