маладых нахцей, рэдкаўж. Ад самага дзяцінства. Вам цяперя ня тоя, што нам було, мы з мыладых нахцей зы работу браліся. 3 мыладых нахцей г дзелу прівучаны. 3 малаточка, жарт. Новенькі. У цябе тухлі з мылаточка. Рызадзеўся — усё з мылаточка, a зыдываньня нямерныя. Змарозіць чапуху (ярунду, чуш), неадабр. Сказаць глупства, бязглуздзіцу. Адзін якую чупуху змарозіць — i пашло гуляць ат ізыка к ізыку: гыварі'лі, гыварі'лі. Ніхто там ні пірюстрюкаў i ні зьбіраўся пірястрець, ета змарозілі ірунду. Змарозіць тую чуш мог толька Аксён, кромі яго ніхто б ні дадумыўся. Зматываць вудачкі. Пакідаць месца. Пыра зматывыць вудычкі, нечыга ждаць у моря пагоды. Зак. Зматаць вудачкі. Так скорінька змытаў вудычкі, што ніхто й ні замену, айдзе й дзеўся. Узмацн. Пазматываць (пазматаць) вудачкі. Як нашы хлопцы пыдыйшлі яшчэ, яны жыва пызматывылі вудычкі. А я дзіўлюся, чаго б, думыю, так скора яны пызмыталі вудычкі. 3 места ў кар'ер. Адразу. Гіыдыйшла i бяз доўгіх рызгаворыў зь места ў карьер: ці думыіш з маёю дачкою схадзіцца? Ета зразу бяруць зь места ў карьер, ціріш час астынуць. 3 мухамі ў галаве, неадабр. Дурнаваты, бесталковы. Што ат яго хацець, кылі ён з мухымі ў гылаве. Пупала сабе нейкыга з мухымі ў гылаве, троху жывуць. Змяіный выпаўзень, абраж. Нягоднік, паскуднік. Я тога зьмяшыга выпыўзьня i знаць ні хачу. Пыцягнуліся некуды з Мыланкіным зьмяіным выпыўзьнім. Змяя падкалодная, асудж. Злы, каварны чалавек. Ты яшчэ ні знаіш такея зьмяі пыткалодныя. Аксюта ныстыяшчыя зьмія пыткалодныя, во хто йна. 3 налёту (наскоку). Раптоўна, не задумваючыся. Тыя ка мне з налёту, дык я ажно спужаўся. Чаго ён кідыіцца з налёту? Яны думылі, з наскоку што зьдзелыюць,— ні ўдалося. Знаць меру. Устрымлівацца ад празмернасцей. Вот ці знанн ты калі-небудзь i ў чом-небудзь меру? Ува ўсім усякім у первую вочырідзь нада знаць меру
Дадатковыя словы
бярўць, вўдычкі, гыварілі, дадўмыўся, дўмылі, дўмыю, дўмыіш, жывўць, карер, мўхымі, прівўчаны, пыцягнўліся, тўхлі, хачў, чупухў, ізыкў, ірундў
1 👁