І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
голымі рукамі. Без падарункаў. Як жа ты пойдзіш у атведзіны з голымі рукамі. Страмна з голымі рукамі г дзіцям пріціць, купі хуць што трошку. 3 горла (глоткі) перць (тарчэць, лезць, вылязаць, вылазіць), груб. Пра празмернасць. 3 горла прець усяго ўсякыга, а яшчэ б i хвыталі, i нясыгі, i вылаклі — ня могуць нысытацца. Ну, нагрёбся, большы некуды, з горла тарчыць. 3 горла ж лезіць атава, не — мала, яшчэ паехыў. Насыціў-тыкі сваю жаднысьць, нічога ні нада стала, з горла вылізаіць. Пычало ўсё з горла вылазіць, ні нада большы. Ніхай з глоткі предь, усё рыўна мала, ні хвытаіць, ішчэ плакыць будуць. Вазіў, вазіў жэрдзя, тады дывай хвытаць кольля, ныкрятыў лесу, што ён у яго з глоткі тарчыць. Столька нывылачыў усяго, што з глоткі стала лезьць. У вас ужо з глоткі ці ні вылазіць дабро? Зак. 3 горла (глоткі) вылезць. Чужоя з горла вылізіць, ніхай спыжывець хуць сваё. Во як буваіць — думыў, цэлыга сьвету зь яго ні хваціць, а тут з глоткі ўсё вылізла. Лачын. 3 горла (глоткі) паперць (палезць). Сьпірва усё було мала, ні хвытала ніяк, а тут ужо нагрёбся, што з горла папёрла. 3 горла палезіць, i то ўсё ня будзіць табе хвытаць. Ныжадыіцца, з глоткі папрець калі-небудзь. Усё хацелыся большы, усё думылыся, што мала, а тут з глоткі палезла. 3 гразі ў князі. Пра вельмі хуткае ўзвышэнне. Як ён скора пыдняўся— з грязі ў князі. Меціць з ігрязі ў князі, на меншыя ня хочыць. 3 гулькін нос, жарт. Вельмі мала. Ікая ж тут іда, з гулькін нос, сеў ба ды міску круіпені умылаціў, a тады кусок мяса,— во ета, я знаю, іда. Здаваць рад. Абы адбываць. Проста здываць ряд я ні хачу, а памошч я там нічога ні пымагу — ні пайду. Зак. Здаць рад. Атпасьвіў, здаў ряд, на дзьве нядзелі спакоін. Пысядзеў зы сталом, здаў ряд. Узмацн. Паздаваць рад. Дужа нам хацелыся вазіцца, пыздывалі ряд i пашлі. 3 далёкім прыцэлам. 3 разлікам на будучае. Хомка зыпрышаіць ні так сабе, a з далёкім пріцэлым. Ніхай шаг ступіць, i то з далёкім пріцэлым. 3 далёкім пріцэлым гываріў: а як жа, дынясуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўлькін, дынясўць, дўмылыся, дўмыў, пайдў, пымагў, стўпіць
2 👁
 ◀  / 289  ▶