галавы на ногі. На сваё месца, у ранейшае, нармальнае становішча. Зыйшла ды з гылавы на ногі там усё пыставіла, ато було ні пыкызацца. 3 галавы (памяці) не іціць (не выхадзіць). Увесь час думацца, памятацца. Мне ўсё Мырьянка з гылавы ня йдзець: такея мукі прініла. Як нагледзілыся я ны раніных, як яны мучыюцца i стрыдаюць, дык свой дзіцёнык з гылавы ні ©ыходзіць: можа ён айдзе ляжьщь увесь пабітый, увесь бальнэй. Я знаю, што Аркад у цябе с паміці ня йдзець. Hi выходзюць с паміці дзеці, хаб чаго у іх там ні було. 3 галадком. Не поўнасцю пад'еўшы. У сталовый ня тоя, што ў дваре: пірікусіць — пірікусілі, ну пашлі з гыладком. Піріідаць ніздарова, луччы, калі трошку з гыладком. Зганяць па сем (сто) патоў. Вымотваць, вымотвацца цяжкай працай. Сем патоў я згыняць большы ня буду, сколька зьдзелыю, то й маё. Сам сьперіду станіць, а вы дыгыняйця, i пірідыхнуць ні даець,— па сто патоў з нас згыняў. Зак. Сагнаць па сем (сто) патоў. Зь ніпрівычкі сем патоў згоніць, стаўшы ў касу. Сто патоў з нас сыгнала, пакуля мы бузуваліся i рысьцягнулі крышу. Ныработыліся мы сяньня, што чэрці, па сто патоў з нас сыгнала. 3 гвалтам [i крыкам]», неадабр. 3 цяжкасцю. Толька з гвалтым куды дашлесься яго. 3 гвалтым узяў сані, ні аддаець i ўсё. Чаго йта ў іх з гвалтым i крікым нада хамут браць, ці ета іх хамут, ці бацькі іхніга. Згладжываць войстрыя вуглы. Змякчаць вастрыню рознагалоссяў. Што там згладжыівыць войстрыя ©углы, ніхай хырашэнька раз пыгаворюць, праўду адны другім выскыжуць. Зак. Згладзіць войстрыя вуглы. Во табе й згладзіў войстрыя вуглы, толька большы агонь рыспаліў. Узмацн. Пазгладзіць (пазгладжываць) войстрыя вуглы. Каб як пызгладзіць у іхный жызьні войстрыя вуглы, H iхай ба спыкайней жылі. Айдзе яны табе пызгладжывыюць войстрыя вуглы. Працягл.-фінальн. Назгладжываць войстрыя вуглы. Нызгладжыіць ён войстрыя вуглы, толька яшчэ хужы абазьлщь. 3 года ў год. Кожны год, пастаянна. 3 года ў год абішчаіць пріехыць i во ўжо сёмый раз едзіць
Дадатковыя словы
касў, мўчыюцца, падеўшы, пірідыхнўць, рысьцягнўлі
1 👁