Ідзі ж скарей, рыскажы пры брата, во душа абрадыіцца. Канешня, серца ўзрадыіцца, — столька грошы ні ш чаго ні зь якыга. Непаўн. Душа (серца) парадавалася, np., буд. Пріехылі з горыда, гаворюць: відзілі твайго, во тут мыя душа пырадывылыся. Ніхай ны Цімоха асобінна ні надзеіцца, зь ім яе серца доўга ні пырадыіцца. Працягл.фінальн. Душа (серца) нарадавалася, np., буд. Ніхай, у жызьні іна гурювала многа, хуць к старысьці душа нырадыіцца. Я тут ні была дзесіць гадоў, так маё серца нырадывылыся, толька многіх ні пызнаю. Душа (серца) рвецца (разрываецца) [на часці], цяп., np., буд. Пра надзвычайныя перажыванні. Душа рьвецца глядзець ны яе стрыданіі. А што я мыгла дзелыць, калі тут душа рызрываіцца. Ну што ж ты зьдзелыіш, што серца рьвецца, тут нічым ні паможыш. Ты думыіш, у аднаго цябе серца рызрывалыся. Hi ў аднаго цябе душа рвалыся ны часьці. Душа рызрываіцца ны часьці i ат аднаго толька віду яго мучэньніў. Гляніш, дык серца будзіць ірвацца ны часьці, а ты думыіш, што усё сьмех. Ня то такоя цярьпець, а дайжа глядзець серца ны часьці рызрываіцца. Душа ў душу. У поучай згодзе i ўзаемаразуменні. Ня дужа мне веріцца, каб ён сь кім зладзіў жыць душа ў душу. Мы тріццыць гадоў прыжылі душа ў душу — плахога слова адзін другому ні скызалі. Айдзе вам пражыць душа ў душу, вы цірізь нядзелю схваціціся сваріцца. Нечыга скызаць, пыжылі душа ў душу, ну ты ж сам знаіш, што яны дзелылі. Душа ў пятках, іран. Пра пачуццё страху. Ня трогый чорта, у яго i так душа даўно ў пяткых. Відзіш, душа ў пяткых, знаіць, што ішчэ зы кацелкі ўпыяю ладна. Душа ў пяткі ўскачыла, пр., буд. Пра наступление вялікай спалоханасці. Ты так дужа ні храбріся, у мяне i то душа ў пяткі ўскачыла, як вуўка увідзіў. Ён храбрец такей — ніхай зайца увідзіць, i душа ў пяткі ўскочыць, а ат лісіцы можыць разрыў серца пулучыцца. Незак рэдкаўж. Душа ў пяткі ўскакываіць. Ты як увідзіш Лаўріна, то й душа ў пяткі ўскакыіць. Множн. Душы ў пяткі паўскакывалі, np., буд. Што, трісіцёся, душы ў пяткі пыўскакывылі? Вы ня то што цігра, a вуўчынка ладныга увідзьця — i ў вас душы ў пяткі пыўскакыюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁