лавы. Зак. Дур выскачыла з галавы, пр., буд. Можа ж дурь выскычыла з гылавы, пычанець можа троху глядзець г двару. Ой, ні знаю, ці выскычыць калі ў іх дурь з гылавы. Усеаг. Дур павыскакывала з галавы, пр., буд. Па-мойму, дурь у іх пывыскакывыла з гылавы. Пакуля дурь з галоў ні пывыскакывыіць, будуць адурюваць чышчы Івана. Дурная (дурныя) шуткі (шутачкі). Пра жарты не да месца. У цябе ўсігда дурнэя шуткі. Зь вілкымі дурнэя шутычкі, Танька вун Адаркіна ат іх на ўсю жызьню калекыю асталыся. Кінь дурныя шуткі, мне с табою журтуваць некылі. Ен усігда сы сваімі дурнымі шутычкымі. Дурыць (задурываць, марочыць) галаву, неадабр. Уводзіць у зман; надакучаць глупствамі. Каб ты пірістаў дуріць гылаву, такей ба ладный чылавек быў. Што ты мне дуріш гылаву, мяне правесьць ні ўдасца. Пріцягніцца, толька гылаву задурівыць. Hi задурівый гылаву, ні падмоніш, такіх я хітряцоў відзіў ні днаго. Падыйшоў i дывай марочыць гылаву: схадзі, ён цябе даўно жджэць. Мне тут некылі, а ён дывай марочыць гылаву, што дужа храбрый быў. Зак. Задурыць (замарочыць) галаву. Задурюць зы раньня гылаву, дык я саўсім нічога ні сыбрыжаю. Зудурілі ім гылаву с усіх бакоў i зыбралі клумку с калёс пряма с-пад рук. Тыкая халера, каму хочыш зымарочыць гылаву. Непаўн. Падурыць (памарочыць) галаву. Пудуріў ш час гылаву i пыцягнуўся ціряз вуліцу, к Анькі зайшоў, кажыцца. А пымарочыла гылаву, ныдаела, ніхай ідзець г божыньку. Законч. Прадурыць (прамарочыць) галаву. Каго ні закубріць, прадуріць гылаву, усё пры сваю бяду рысказыіць. Каб ні прішлі, ні прымарочылі гылаву, i я што-небудзь ба зьдзелыла, Працягл.-фінальн. Надурыць (намарочыць, дадурыць, дамарочыць) галаву. Дужа мне балынэй іньцірес яго басьні, не ж, надуріць гылаву. Пріцягніцца, рысьсядзіцца i пышла, yce новысьці ca сьвету зьбярець, нымарочыіць гылаву. Дадуріць калі гылаву, што ўстану, i пайду, ніхай сядзіць, сьценым трілюдзіць. Hy дымарочылі гылаву, большы ўжо я цярьпець ні магу. Дурэць (бясіцца) з жыру, асудж. Паводзіць сябе нахабна. Што твайму Стыхвану дзелыіцца, дуреіць ж жыру твой Стыхван. Яму ж тут було ўсяго ў волю, ж жыру бясіўся, большы нічога. Зак. Адурэць (збясіцца) з жыру
Дадатковыя словы
бядў, вўліцу, гылавў, дадўріць, дварў, дўріш, задў, задўрівый, закўбріць, клўмку, магў, надўріць, прадўріць, пыцягнўўся, шўткі, шўтычкымі, шўтычкі
1 👁