І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
дзісірцірым быў яшчэ ў тую вайну. Сколька яны нытрясьліся зы сваю шкуру, i пы пыгрібах хуваліся, i ўсюдых. Столька ныкылаціцца зы сваю шкуру, як Аўсей,— аткуль тоя й здароўя будзіць брацца. Дрыжэць (трэсца, калаціцца) над капейкаю. Ашчаднічаць, лічыцца ў дробязях пры выдатках. Хведзька ні прап'ець i ні прымытаіць, як другея, ныт кажную капейкыю дрыжыць. Хто ні трясецца ныт капейкыю, у таго i рублі ні дзіржацца. Дужа ашчадныя ува ўсём, калоціцца ныт капейкыю, каб лішніга ні расходывыць. Законч. Аддрыжэць (адтрэсца, адкалаціцца) над капейкаю. Бувала, перш чымся купіць што, аддрыжыць ныт кажныю капейкыю, дзесіць раз абдумыіць. Аттрясуцца ныт капейкыю, толька тады расходыюць, Hi люблю ўжо я такея жаднысьці, пакуля ні аткалоціцца ныт капейкыю, ніяк ні рыссітряніцца, гатова, кажыцца, зыдавщца над ёю. Узмацн. Перадрыжэць (ператрэсца, перакалаціцца) над капейкаю. Чаго ж ня помню, помню, як, бувала, пірітрясуцца ныт капейкыю, каб лішніга ні пусьціць. Ныт кажнінькыю капейкыю пірітрясецца, дзесіць разоў пірішчытаідь. Ты ж пірікалоцісься ныт капейкыю, я табе i пьімінаць нічога ні хачу. Працягл.-фінальн. Надрыжэцца (натрэсца, накалаціцца) над капейкаю. Ня йдзі ń ні праci, пакуля ён ныдрыжьщца ныт капейкыю, настогніцца, дык луччы ня слухыць. Перш нытрясуцца ныт капейкыю, тады толька выпусьцюць з рук. Сколька яны ныкалаціліся ныт капейкыю, я адна толька відзіла. Дубіна стаяросааая, груб. Дурань, тупіца (звыч. npa высокага ростам). Дыслацца куды такую дубіну стыяросывыю i цярьпеньня, i нервы нада ймець. Дурату тварыць (вытвараць, сатвараць, датвараць, сапасаць), неадабр. 1. Рабіць глупства, балавацца. Узноў дурату твыряць, я іх січас рызганю. Сыбяруцца ўмесьці i дывай дурату вытвыряць. Толька вы мне ня кіньця дурату сытвыряць, я вас угамую. Нада глянуць, каб яны там дурату якую ні дытвырялі. Нада ічмянёк скружыць, куры ў сенцы лезуць, а вы тут дурату сыпысаіця. 2. Гаварыць лухту, бязглуздзіцу; лаяць, бэсціць. Як пыгнала, як пынісла, як пычыла тварщь дурату, а ніхай ты згаріш сы сваімі мішкамі, калі іх трогыў хто ці хуць відзіў. Устреціла ў прыкавуліні i дывай вытвыряць дурату, што ў яе нехта цэлыю ноч хадзіў пы пыдваконьню. Ахота яму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абдўмыіць, аттрясўцца, вайнў, дуратў, кўры, лўччы, нытрясўцца, прапець, прыкавўліні, слўхыць, сыбярўцца, сўцца, тўю, угамўю, хачў
1 👁
 ◀  / 289  ▶