І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Для ачысткі совесці. Каб апраўдаць сябе, свае паступкі. Схадзіў длі ачысткі совісьці, дзелыць мне там було дужа нечыга. Паслухый длі ачысткі совісьці. Для віду (відзімасці, блізіру). Каб стварыць уражанне. Схадзі i ты для віду с касою, там вы дужа ні піріработыіця. Для відзімысьці нада було б пыдыйцщь. Hi надзейся, Сьвірідыў дужа ні пыдляжыць, длі блізіру звалочыцца, каб ні гыварілі. Ніхто тама дужа ні хваціў, пыбылі длі блізіру i ўся работа. Для кампаніі. Каб не быць убаку ад таго, што робяць іншыя. Неік нялоўка було атказывыцца, дык длі кымпаніі узяў чарычку. Для мебелі. 1. Зусім бескарысна. Нашто мне етыя ставы дзіржаць толька для мебілі. 2. Зусім бескарысны. Зяць мне етый толька шчот што зяць, для мебілі. Жывець для мебілі, большы нічога. Для роўнага шчоту. 3 мэтай акруглення сумы, колъкасці. Прібыўляй для роўныга шчоту сотнімі, а тады етых сем аткініш. Дзьвесьця я нызваў для роўныга шчоту. Днём с агнём не найціць. Няма i звания, адсутнічае надзея натрапіць, адшукацъ. Ніхай табе чаго, а мылытка днём с агнём ні найдзіш. Днём с агнём найціць. Каб хацеў днём с агнём найцщь, дык ні найдзіш у тым роілі. Папробый тут днём с агнём найцщь што. Дняваць i начаваць. Знаходзщца амалъ пастаянна. Дажджэсься ты зь яго работы, калі ён днюіць i начуіць у Пірядніні. Прінімалі як свайго, днюваў i нучуваў там, i во чым зы дабро атплаціў. Добра й чыніць, незак. i зак. Так i трэба. Прыдаець— добря й чыніць, каму там кідаць што. Ня пойдзіш — добря й чыніш, там дзелыць дужа нечыга. Добря й чышла, што кінула, с п'яніцыю жыць — луччы зразу рызыйціцца. Дойная карова (кароўка). Крыніца для пастаяннай нажывы. Найшоў сабе дойную карову. Дойныя кароўка табе скора кончыцца, прідзіцца сваімі рукамі зырыбляць хлеб, хуць, я віджу, дужа табе ня хочыцца. Дорга б даў. Пра вялікае жаданне падзеі. Дорга б даў, каб вярнуць мыладэя гады. Цяперіцька дорга б даў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вярнўць, лўччы, начўіць, пяніцыю
1 👁
 ◀  / 289  ▶