І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
лётыць. Нада прідзержыць у чорным целі, скарей уніміцца. Працягл.-фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) у чорным целе. Дужа доўга ныдзіржала у чорным целі — нызаўтріга хадзі, Яшычка, i сьмітанкі, i твырыжка, i яешынькі на. Іна можыць так дыдзіржаць у чорным целі, што астаніцца адна галым галюсінькыя. Дзяржаць фасон (форму). Трымацца горда, з пачуццём уласнай годнасці. Ты ішчэ ні здаесься, дзяржыш фасон? Дужа ўжо Анюта дзержыць фасон, мыгла б i меншы троху. Ніхай, што ні мыладзенькій, a дзяржыць форму. Непаўн. Падзяржаць фасон (форму). Ды жанідзьбы ён пыдзіржаў хвасон. Ніхай троху пыдзяржыць форму, ці ён жа ня хлопіц. Законч. Выдзержаць фасон (форму). Ніхай дыгылы саўсім зыкалеюць, толька каб выдзіржыць хвасон. I ён хочыць, як yce, выдзіржыць форму. Працягл.-фінальн. Надзяржаць (дадзяржаць) фасон (форму). Во, дужа многа ныдзіржаў хвасон. Многа яны ныдзіржаць форму, апусьцюцца i большы нічога, атряхымі стануць. Дыдзіржаў фасон — ляжыць с успаленіім, ды знаць з двухстароньнім. Калі-небудзь так дадзержыць форму, што будзіць крепка жалець. Дзяржаць язык за зубамі (на прывязі). Маўчаць, не выдаючы таямніцы, не выказвацца адкрыта. За што ўжо хырыша, ета ўмеіць дзіржаць язык зу зубамі. Каб меншы лыпытала, а дзіржала язык на прівізі, спыкайней ба було i сабе, i друпм. Непаун. Падзяржаць язык за зубамі (на прывязі). Куды б луччы було, каб ты пыдзіржала язык зу зубамі. Пыдзяржы язык на прівізі, ня лезь, куды ні завуць нісколька. Законч. Прадзяржаць язык за зубамі (на прывязі). Відна, нешта чуствывыў, раз прыдзіржаў язык зу зубамі усё ўремя. Ей ба нада було прыдзіржаць язык на прівізі, што б там хто ні гываріў. Працягл.-фіналън. Надзяржаць язык за зубамі (на прывязі). Хвядос табе ныдзяржыць язык зу зубамі,— мымінтальна усё чысьцінька растрепліць. Ці доўга нявестка ныдзіржала язык на прівізі? Дзяржы карман шыры, іран, Пра адсутнасць надзеі атрымаць. Дзяржы кырман шырі, січас табе ныкладуць усяго, чаго хочыш. Для атводу вачэй. Дзеля прыліку. Пашлі з грыблямі длі атводу вачэй, a тады граблі ў бульбоўніку схувалі, а самі кытанулі ў ягыды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апўсьцюцца, завўць, кытанўлі, лўччы, ныкладўць, чўствывыў
2 👁
 ◀  / 289  ▶