Дзіровая галава, іран. Слабая памяць. У яго ўсігда была дзірёвыя гылыва. Есьлі дзірёвыя гылыва, ні бяріся i ні пыдріджайся ні ў што. Дзяла як сажа бяла, гумар. Пра зусім кепскія справы. Што ты спрашывыіш, мае дзіла як сажа біла. Дзяржацца за спадніцу (падол), іран. Знаходзіцца ў залежнасці ад жанчыны. Век дыжываіць i ўсё зы спадніцу дзяржыцца. Hi дзяржыся зы спадніцу, свыя гылыва ны плічах ёсьдь. Дзяржыцца зы падол увесь век, як тэй Бялецкій. Н е п а ў н. Падзяржацца за спадніцу (падол). Зразу пыдзіржаўся троху зы спадніцу, пакуля у перья ўвыбраўся. Ніхай падзержыцца зы падол, яны яго наўчуць на сьвеці жыць. Працягл. Прадзяржацца за спадніцу (падол). Усю жызьню прыдзіржаўся зы спадніцу, што жонка скажыць, то й слухыіць. Ніхай сабе прыдзіржаліся зы падол, a жылі як людзі, ня то што ты. Усю жысьць ні прадзержыцца зы падол. Законч. Аддзяржацца за спадніцу (падол). Ці адзьдзіржаўся зы спадніцу, ці ўсё яшчэ слухыІш, што скажыць. Калі ўжо ты адзьдзержысься зы падол? Працягл.-фінальн. Надзяржацца (дадзяржацца) за спадніцу (падол). Надзержыцца ён зы спадніцу, вывідуць у людзі. Hi гыварі, ні гыварі, ты ўжю ныдзіржаўся зы падол, большы некуды. Во дыдзіржаўся Камелька зы спадшцу, дывялі дык дывялі. Слухыць матку нада, ну ні так жа, ато дыдзіржаліся зы падол — пы дваццыць пяць гадоў, a йна жаніцца зыпрішчаіць — i ня жэнюцца. Дзяржацца на нагах. Жыцъ ca слабым здароўем. У прошлым гаду трошку дзіржаўся на ныгах, a сёліта ні знаю, ня відзіла. Ны ныгах пакуль дзяржуся, на двор выцігнуся, пагреюся. Непаўн. Падзяржацца на нагах. Наўдобу должын ба ішчэ трошку пыдзіржацца ны ныгах, від, кажыцца, луччы стаў. Абмеж. Прадзяржацца на нагах. Ежылі прадзержыцца ны ныгах да восіні, дык слава богу, ён ужо на сьвеці ні жылец. I то хырашо, што хуць столька прыдзіржаўся ны ныгах. Аднакр. Удзяржацца (удзержацца) на нагах. Дужа ліжаў, пластом, ну ўдзіржаўся ны ныгах, проста зыстыўляў сябе пыднімацца. Хто б дайжа мог падумыць, што ён удзержыцца ны ныгах. Дзяржацца на чэсным слове. Быць слабым (звыч. пра рэчы). Пыдажджы, прікалю хут троху, ато етый гузік
Дадатковыя словы
дўжа, лўччы, слўхыць, слўхыіць
2 👁