Дзень пры дні. Кожны дзень поўнасцю. Пустухова дзела нялёхкыя, ой, нялёхкыя, дзень прі дні нада ацстоіць i ў дождж, i жарішчыю, i калі ты хочыш. Дзень у дзень. Кожны дзень без выключэння. Дзень у дзень пашоў i пашоў, а пуня як была пасьцю, так i астаецца. Дзесятаму заказаць. Надоўга запомніць вынік дрэннага ўчынку i баяцца дапусціць такое яшчэ раз. Наш стыршына дужа строгій, с клачком чаго ніхай пупадзець, то зырякесься i дзісятыму зыкажыш. Адзін раз ныпыяю, дык дзісятыму зыкажыць. Дзецкае ўрэмя. Зусім рана (пра вечаровы час). Да Кудріч тут адна мінута хадзьбы, а йшчэ ж дзецкыя ўремя, бягі. Дзецкій сад. Пра несуразных. Айт, якея там дзеўкі,— дзецкій сад. Дзецкій сад тут, нічога зь імі ні дыгаворісься. Я думыў, сурьёзна можна рызгыварівыць, а тут дзецкій сад, як з мылалеткымі толку дабіцца. Дзённа i ношчна, уст. Увесь час, клапатліва. Дзённа i ношчна гарюіць. Ну й што, есьлі дзённа i ношчна плакыць, ці польза ікая будзіць, ці што. Дзёшава аддзелацца. Пазбавіцца без непрыемнасцей, без страт, выдаткаў. Дзёшыва яны адзьдзелыліся, што пы пяцёркі зыпладілі, маглі б хумуты зыбраць, вірьхамі б ехылі. Незак., рэдкаўж. Дзёшава аддзелывацца. У якую пятлю ні ўскакьшыў, усігда дзёшыва адзьдзелывыўся. Множн. Дзёшава пааддзелацца (пааддзелывацца). Глядзі-ка ты, дзёшыва пыадзьдзелыліся, зыдалося ім зь лесым. Біньдзюгаі думылі, дзёшыва пыадзьдзелыюцца,— ня выйшла. Дзёшава i сярдзіта. Добра, шмат i нядорага. Во ікая пляцёнка пупалыся мне цубулі: дзёшыва i сярдзіта. Купіў дзёшыва i сярдзіта. Дзіву давацца. Вельмі дзівіцца. А ш чаго тут дзіву дывацца, ці ты ач чорта што луччыя хацеў пачуць. Зак. Дзіву дацца. Я ж думыла, іна ціхыя, спакойныя, ажно чую: крыіць мыціріком,— я пряма дзіву дылася. Дзірка ад баранка, іран. Нічога. Посьлі іх відзіш, што асталыся,— дзірька ад быранка. Я пынадзеілыся — дык кінулі дзірьку ад быранка
Дадатковыя словы
дўмылі, кўдріч, лўччыя, мінўта, пачўць
2 👁