Даставаць з-пад зямлі. Знаходзіць любым шляхам, з незвычайным спрытам i ўменнем. Што вы прівізаліся, ня пойдзіць жа ён дыстываць с-пыдзь зямлі таго Сьліўкіныга, ды па еткый poci. Зак. Дастаць з-пад зямлі. Вог нарт, січас я табе дыстану с-пыдзь зямлі мёду,— я ж скызаў, што ў мяне ні ложкі німа. Узмацн. Падаставаць з-пад зямлі. Ці вы с-пыдзь зямлі пыдыстывалі сабе такея харошыя ремні? Працягл.-фінальн. Надаставаць з-пад зямлі. Піліпёнык ныдыстываў с-пыдзь зямлі кожу i нысьпікулірывыў: пулучыў трі гады. Да сядых валос. Да старасці. Ды сядых валос помню дыбрату дзядзькыву. Ды сядых валос дажыў, а ральлё астаўся, кічога па-людзку ня зьдзелыіць. Да упаду. Да поўнай страты сіл, да поўнай знямогі. Во была вічарінка, скыкалі ўсе ды ўпаду. Ды ўпаду касілі, ну-тыкі дабілі ды кынца. Дахадзіць да белага каленія. Злавацца да страты самавалодання. Hi нада дыхадзіць да белыга каленія, сядзь i ўспакойся. Зак. Дайціць да белага каленія. Зы ірунду дайшоў да белыга каленія. Ня трогый, узноў дойдзіць да белыга каленія. Дахадзіць да вушэй, неадабр. Рабіцца вядомым. Што там ні тріпануць, нызаўтріга ужо сюда даходзіць ду вушэй. Зак. Дайціць да вушэй. Ат аднаго ізыка г другому — так i дайшло Арцёму ду вушэй. Узмацн. Падахадзіць да вушэй. Думыіш, тут што утаіцца? — трі словы скажы, i ўсё пыдаходзіць ду вушэй. Дахадзіць да ручкі (канца, точкі, паследняга). Апынацца ў безвыходным становішчы, дажывацца да поўнай страты сілы, здароўя або да крайняй нястачы. Я ні стала б дыхадзщь да ручкі, як Сашка, а што-небудзь ба дзелыла. Ну што, рішыў дыхадзіць ды кынца, а ці падумыў, куды ты дзенісься біс хаты? Арцём даходзіць да точкі, пасьледній хвост прыдаець. Дыхаджу, брат, да точкі, саўсім сы здароўім пудупаў. Ен ужо дыхадзіў ды пасьледніга, дык сістра пад'ехыла, троху падзьдзержыла. Зак. Дайціць да ручкі (канца, точкі, паследняга). Hi кыла ні двыра, дайшоў да ручкі, зу путуралу стаў. Прігледзіць за ім — хто прігледзіць, дойдзіць ды кынца — с-паць сьнегу калі-небудзь выкыпыюць курчыжкыю. Луччы i ні спрашывый, так збалывылыся, дыйшла да
Дадатковыя словы
дыбратў, дыхаджў, дўмыіш, лўччы, падехыла, падў, рўчкі, тріпанўць, ірундў
0 👁