І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Дальшы (далі) [ехаць]* некуды. Пра канчатковую безвыходнасць становішча. Дажыўся — дальшы некуды, ну што ты хочыш, кажнінькій дзень п'яный i п'яный. Дальшы ехыць некуды: пасьледнія пальцішка прапіў. C усімі пірягрызлыся, далі ехыць некуды. Дальшы (далі) [свайго] носа не відзець (не глядзець). Быцъ вельмі абмежаваным. Што гываріць пры Пынасёнкыў, кылі яны дальшы носа ня відзюць. Як ні та л куй, а далі носа ён усё дно відзіць ня будзіць нічога. Міхейчык ні разу дальшы свайго носа ня відзіў. Нада ж падумыць, што будзіць заўтря, а ты дальшы носа ні глядзіш. Дальшы свайго носа ні прівык глядзець. Дальшы (далі) [свайго] носа відзець (глядзець). Што тут надзеіцца, дальшы носа глядзець ён ні станіць. А што ты калі відзіў далі носа, як нудукуюць, так i трілюдзіш. Каб ты мог відзіць дальшы свайго носа. Калі ён i на што глядзеў дальшы свайго носа. Зак. Дальшы (далі) [свайго]* носа не ўвідзець (не глянуць, не паглядзець). Сколька ні талкуй, сколька ні б'ісьняй i ні гыварі, дальшы носа ня ўвідзіць. Толька пры сябе пыклапоціцца, дальшы свайго носа ня ўвідзіць. Толька длі сябе i болыны нічога, дальшы носа ні гляніць. Ня с тых, што падумьиць пры каго-небудзь, дальшы свайго носа ні гляніць. А чаго ж ты ні пыглядзеў далі свайго носа? Дальшы (далі) [свайго] носа ўвідзець (глянуць, паглядзець). Айдзе ён што ўвідзіць дальшы носа. Худзь ба раз глянуў дальшы свайго носа. Нада пыглядзець дальшы носа, чым дзяреўня жывець. Дальшы свайго носа пыглядзщя, тады увідзіця, чыя праўда. Hi знаю, каб ён далі свайго носа глянуў калішебудзь. Да мазка касцей. Да глыбіні або ўсёй істотай. Ен табе верін ды мызка касьцей. Ды мызка касьцей прапітын нінавісьцю. Ды мызка касьцей уверіўся, што ўсё так i було, як яны пірідалі, i нікога слухыць ня хочыць. Да нітачкі. Усё чыста (пра адзенне). Ягліць ім ляцець у такую дылячынь, туча находзіць — зьмякнуць да нітычкі, хочыш, i ўспаленія пытхвацюць. Тэя гэрчыкі толька i глідзяць, айдзе што пытхвацщь можна, к каму хочыш улезуць i вычысьцюць да нітычкі. Да новых венікаў. Доўгі час (памятаць). Нада ныярыжыць i Хвёдыра, каб так прувучыў, што да новых венікыў ба помніла. 12. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бісьняй, бўдзіць, кўй, падумьйць, падўмыць, пяный
1 👁
 ◀  / 289  ▶