І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
пірястылі ды касьцей. Думыў, нічога, цёпла, a ды касьцей прыбрала. Пірямёрзьлі ды касьцей, мы ж ні прідпылыгалі, што еткыя хыладзіна пытхваціцца. Нашы паехылі біз усякый ныпрятычкі, зьмякнуць ды касьцей. Нам хваціла сяньня ў кустах, прымяклі ды касьцей. Да коркі (корачкі). Усё да канца (звыч. прачытаць). Усю да коркі прычытаў за судкі, дужа іньціресныя кніга. Што ні пупадзець, усё да корычкі чытаіць. Да крайнасці. 1. Да апошняга. Яны мяне тады ды крайнысьці, расьсердзілі. Ну дывядзеш ты мяне ды крайнысьці, ну атлуплю я твае бакі дык атлуплю. Дайшлі ды крайнысьці, дальшы некуды. 2. Абавязкова. Ды крайнысьці б нада увідзіць Пітрыка, ён мне грошы должын. Далёка захадзіць. Выходзіць за межы дазволенага, прыстойнага. Лёнька пычаў ужо далёка зыхадзіць, успакой-ка ты яго зь яго шуткымі. Зак. Далёка зайціць. Ты c тваімі ухваткымі далёка зайдзіш. Нада зьдзержывыць, ато яны далёка зайдуць. Множн. Далёка пазахадзіць. Журтуваць — жартуйця, ды нада ж меру знаць, ато вы ўжо далёка пызыхадзілі. Далёка не ўехаць. Асабліва не пакарыстацца, многага не атрымаць. Не, ны Сахрону далёка ня ўедзіш, ні тая ўхватка i стыряньня ня тоя. Як я гываріў, так i пулучылыся: ны Сызанку далёка ня ўехыў. Далёка ўехаць. На кім ён хочыць далёка ўехыць?— на аторьві c аторвыў? Далёка пайціць, часта іран. Дабіцца вялікіх поспехаў. Ты с такою навукыю далёка пойдзіш, а мой учыцца ні зыхацеў. Айдзе бысяк далёка пойдзіць. Не, c такім стыряніім далёка ня пойдзіш. Далёкая песня. Toe, што яшчэ некалі будзе. Канешня, калі-небудзь i трісьцен прістроім, будзіць піцісьценка, толька ета ішчэ далёкыя песьня. Далёкій прыцэл. Хітры разлік. У цябе далёкій прь цэл, толька c тваіх замыслыў нічога ня выйдзіць. Далёкій пріцэл браў: к первыму быгачу у зяці меціў. Дальшы (далі) ад граха. Пра жаданне не мець ніякага дачынення да спакуслівай кампаніі, асобы, справы. Я ня ўмешывылыся у іхнію дзялёжку, а ну іх дальшы ад гріха. Далі ад гріха, дык луччы будзіць, самі ніхай рызы біраюцца як хочуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

быгачў, дўмыў, жартўйця, навўкыю, шўткымі
0 👁
 ◀  / 289  ▶