І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Дай дзядзю зы канхветкі спасіба. Як ні дукую, i нізашто нікому ні дасьць спасіба. Даваць спуск, неадабр. Адносіцца непатрабавальна. Каб меншы дывалі спуск, толк ба луччый быў. Дакуль ён сваім бэйбусым спуск дываць будзіць. Я спуску ні даю, дзяржу ў руках. Зак. Даць спуск. Раз дасі спуск, другей раз, a тады й саўсім пірістаніць слухыць, вырысьціць распушчыным. Даваць сто ачкоў упярод (уперад, наперад, напярод). Пераўзыходзіць. Цяперь я што, цяперь нічога, а як мне гадоў тріццыць було, я дьіваў любому сто ачкоў упярёд ны ўсякый рабоці. Хваліцца, што даець сто ачкоў уперід любому i зь ім ніхто ні справіцца. Даець сто ачкоў наперід, што ён піряборіідь. Мы, бувала, як выідзім на луг, сто ачкоў ныпярёд дывалі зічычанім. Зак. Даць сто ачкоў упярод (уперад, наперад, напярод). Ну любую работу выйдзіць — сто ачкоў упярёд кажныму дасьць. Раншы я ўсім мог сто ачкоў уперід даць вы ўсякый рабоці, a цяперя сіла ні тая. Хвенька ні тваёй вірста, іна любой дасьць сто ачкоў наперід. Я табе i c касою, i c плугым усігда сто ачкоў ныпярёд дам. Мы дадзім сто ачкоў ныпярёд, што нашы арехі будуць луччыя. Даваць (сыпаць) у косці. 1. іран. Моцна прабіраць, лаяць. Устрецілі зы былынаком, як сталі дываць у косьці, успомнілі ўсё за дзесіць гадоў. Во, будзім у зубы глядзець, сыпім у косьці сколька нада. 2. Зацята біць. I плачыць, i ў косьці даець ім пырядкым, ну што, растуць бысячугымі. Табе сыпылі ў косьці, хвытала. Зак. Даць (усыпаць) у косці. 1. Ніхай, ніхай нарвуся як-небудзь, дам ужо ў косьці дык дам. Нада будзіць усьшыць у косьці, каб язык ні руспускала. 2. Жаніцца ж абішчаў, а толька апазоріў дзеўку, ну браты яму далі зы яе ў косьці, надоўга запомніць. Сам я ня відзіў, толька кызалі, што ў косьці яму ўсыпылі ў Зылачэві добря. Даваць (сыпаць) у хвост i ў грыву, гумар. Моцна npaбіраць, лаяць. Даець Жэнька свайму i ў хвост i ў гріву. Ты яму сыпіш i ў хвост i ў гріву, а ён толька хужы становіцца. Зак. Даць (насыпаць, усыпаць) у хвост i ў грыву. Мы дужа ні сьцісьняімся, даём ім у хвост i ў гріву. Раз насыпылі i ў хвост i ў гріву, i яшчэ палучуць. Толька ніхай пыд'явюцца, усыплю i ў хвост i ў гріву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бысячўгымі, дукўю, лўччыя, нарвўся, палўчуць, плўгым, пыдявюцца, распўшчыным, растўць, слўхыць
1 👁
 ◀  / 289  ▶