І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
с Кымшачонкым: нупушыў, нупушыў i пашоў. Дыіграіціся ў жмуркі, што астаніціся i біс хвыста, i бясь сена. Наз. Гульня (гулянне, ігра) ў жмуркі. Усё хітріў, дык во гульня ў жмуркі вылізла бокым. Ён жа табе праўду гаворіць, дык нашто ж такоя гуляньня ў жмуркі. Луччы скажы пряма, як було, a ат ігры ў жмуркі нічога ні палучыцца. Гуляць (іграць) у кошкі-мышкі, неадабр. Хітраваць, забаўляцца бездапаможнасцю ахвяры. Гуляіць у кошкімышкі, як ніхто ня відзіць i ні дыгадыіцца, a яго ўжо даўно рускусілі. Іградь у кошкі-мышкі ты мне кінь, а не— дык я шашкі ў мяшкі i двору. Абмеж. Пагуляць (паіградь) у кошкі-мышкі. Ці ня думыіш ты пугуляць са мною у кошкі-мышкі? Ты, відна, сыбіраісься пыіграць у кошкімышкі, дык глядзі, каб ні астацца бяс хвосьціка. Працягл.-фінальн. Нагуляцца (наіграцца, дагуляцца, даіграцца) ў кошкі-мышкі. Якея дренныя людзі, ці знаіш, сколька яны у кошкі-мышкі нугуляліся з залоўкыю. Ныіграюцца у кошкі-мышкі, прідзіць i на іх пірялома. Усім було ясна, што ён вот-вот дугуляіцца у кошкі-мышкі. C Антонывымі у кошкі-мышкі дыіграюцца скора. Наз. Гульня (гулянне, ігра) ў кошкі-мышкі. Вот нашто ж ба ім пычынаць гульню у кошкі-мышкі? А я знаю, ды чаго дывядзедь іх гуляньня у кошкі-мышкі. Ён біз ігры ў КОШ' кі-мышкі што думыіць, то i скажыць. Гуляць (іграць) у маўчанку, неадабр. Знарок не размаўляць. Як жа табе ня стыдна, брат табе дзела гаворіць, а ты зь ім гуляіш у мыўчанку. Я сь цябе клішчамі выцягывыдь ня буду, іграй у мыўчанку, раз табе хочыцца так. Абмеж. Пагуляць (паіграць) у маўчанку. Ну, пугуляй у мыўчанку, я пыдажду, у мяне ні гаріць. Ён думыіць, есьлі пыіграіць у мыўчанку, дык луччы зьдзелыіць. Працягл.-фінальн. Нагуляцца (нагуляць, дагуляцца, дагуляць) у маўчанку. I адзін ладзін, i другая хырыша, яны i рысхадзіліся, i схадзіліся, i біцца пробывылі, i ў мыўчанку нугуляліся. Нугуляіш у мыўчанку, есьць ні зварю, тады маўчы. А так дугуляўся ў мыўчанку, што кінула i пышла: маўчы, хут ты i век ні гыварі, ніхай табе заслоніць. Са мною ты можыш дужа скора дугуляць у мыўчанку. Наз. Гульня (гулянне, ігра) ў маўчанку. Мне адна яго гульня ў мыўчанку зорыдзіла, што глядзець ні магу. Сколька ж яшчэ будзіць тваё гуляньня ў мыўчанку іціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыіць, дўмыіш, збрыдзіла, магў, палў, пыдаждў
0 👁
 ◀  / 289  ▶