І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Гора (заботы, клопату) мала. Пра бестурботнасць, бесклапотнасць. Сколька тут ня біся, ім горя мала, саўсім ні сучуствуюць, што табе цяжола. Я бутуйся ды пацері сіл, а яму i заботы мала, пад'еў i ў карты. Ці я ні знаю, што табе клопыту мала аб усім, глядзші, каб нехта другей дзелыў. Гора з плеч звалілася (спала, упала), пр., буд. Пра пазбауленне ад злыбеды, пакут, вялікага клопату. Горя ў мяне с плеч звалілыся, зайдзі-ка, я рысьпікую бутылычку, у мяне тут стыяла. Каб ужо як скарей горя с плеч спала зь естым сеным. Я дык ажно свыбадней уздыхнуў, як еткыя горя с плеч упала. Ці дажджэдца іна, што ў яе горя с плеч зваліцца. Ніхай, пыўрімяні, можа як горя с плеч спадзець, тады пыстыряімся зьезьдзіць. Ці даждуся я такога ўремя, што ў мяне горя с плеч упадзець. Гора мыкаць. Пакутаваць у нястачы. Мыкыю горя ўвесь век, а ім худзь ба што, ні спыгыдаюць, ні пусучуствуюць. Непаўн. Гора памыкаць. Ніхай зьезьдзіць, горя памыкыіць, толька на пользу пойдзіць. Працягл.-фінальн. Гора намыкацца. Сьвірідзіха намыкылыся горя, а сколька пріхадзілыся ріванець, ріванець i жаліцца не к кыму пайцщь. Гора паспытаць (зведаць). Перажыць нягоды. Хто горя пыспытаў, як я, тэй ні скажыць, што ёй лёхка жывецца. Пастой, ні хваліся, ішчэ можа столька горя зьведыіш,— большы некуды. Чаго ня зьведыў, а горя зьведыў, большы ні нада, ды ат каго путніга. Гора размыкаць. Пазбавіцца цяжкага стану.. Паехыла г даццэ, пыбыла трі дні, хуць горя трошычку размыкыла. Гора хваціць (цяпнуць). Перажыць вострыя нягоды. Абоя горя хвацілі, доўга будуць помніць. Адна с трімя малымі асталыся на хутырі у трыццыць гадоў, цяпнула горя уволю. Незак., адзінк. Гора хватаць (цяпаць). У вайну хвыталі людзі горя, i галодныя, i халодныя, i ац страху кылаціліся. Цяпыў горя, седзючы як воўк у той халупіні. Горка нада, неадабр. Неабавязкова. Горька нада табе тэя госьці, ня йдзі, будзіш плесца аттуля нызад, цімныта — вока выкылі. Горька нада мне жыніхі твае. ю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бутўйся, бўдзіш, даждўся, падеў, пусучўст, пўтніга, рысьпікўю, сучўствуюць, уздыхнўў, халўпіні, хўтырі
2 👁
 ◀  / 289  ▶