І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
лых. Скасіў, раськінуў, сагрёб, а як склаў — i глянуць ненывышта, хуць у резьвіны бярі. Каб знаў, што там ненышта зірнуць, i ні пашоў ба. Там саўсім ненывышта зірнуць на тую цёлычку: худзенькыя, зДохлінькыя, ці будзідь зь яе толк якей. Глядзець прама ў вочы. Адчуваць сябе невінаватым, незалежным. Я гляджу пряма ў вочы, мне стыдзіцца нечыга. А што ім цяперь атходзіць, глідзяць пряма ў вочы. Зак. Паглядзець прама ў вочы. Пыглядзець пряма ў вочы ты ня можыш, совісьць мучыць. Глядзець праўдзе ў вочы (ліцо). Правільна ацэньваць становішча. Не, пру Кузьму дренныга я нічога ні скажу, ён усігда глядзеў праўдзі ў вочы. Ты глядзі праўдзі ў ліцо, нечыга хвастом вярцець. Зак. Паглядзець праўдзе ў вочы (ліцо). Я магу пыглядзець праўдзі ў вочы. Ты ж хуць раз пыглядзі праўдзі ў ліцо. Аднакр. Глянуць (зірнуць) праўдзе ў вочы (ліцо). Во калі ты надумыўся глянуць праўдзі ў вочы. Што, баісься глянуць праўдзі ў ліцо? Канешня, стыдна зірнуць праўдзі ў вочы. Глядзець ca свае калакольні. Разважаць, меркаваць суб'ектыўна. Ты на ўсё глядзіш сы свае кылакольні. Зак. Паглядзець ca свае калакольні. А ты пыглядзі ні сы свае кылакольні, a паслухый, што другея гаворюць. Аднакр. Глянуць (зірнуць) ca свае калакольні. Сы свае кылакольні глянуць ляхчэй, ды нада глядзець, айдзе праўда. Як зірнеш толька сы свае кылакольні, то многа ня ўвідзіш. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) ca свае калакольні. А ён усю жысьць пыглідаіць кругом сы свае кылакольні, як яму патходзіць. Ім жа ныравіцца пыглядывыць толька сы свае кылакольні. Глядзець скрозь пальцы. Праднамерана не звяртаць увагі. Каб у дзецтві ні глядзела на іхнія дурікі скрозь пальцы, ды дзіржала хырашэнька ў руках, то й цяперь ба толк быў. Зак. Паглядзець скрозь пальцы. Раз пыглядзіш скрозь пальцы, другій раз, а на трецьцій ён i сам вухым ні пывядзець. Аднакр. Глянуць скрозь пальцы. Есьлі я цяперь ні абрачу ўніманія, гляну скрозь пальцы, то посьлі ён мяне i ў рязон ня возьміць. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) скрозь пальцы. Ды пары да ўремя я пыглідаю скрозь пальцы. Што ж ён пыглядывыіць скрозь пальцы, тут нада строгія меры прінімаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абрачў, вўхым, гляджў, дўрікі, зірнўць, мўчыць, паслўхый, субектыўна
0 👁
 ◀  / 289  ▶