Шматкр. Паглядаць (паглядываць) ва ўсе вочы. А чаго ж Ганна пыглідаіць ва ўсе вочы? Пыглядывыіць ва ўсе вочы, ня веріць, што я тут магу быць. Працягл.-фійальн. Наглядзецца (нагледзецца) ва ўсе вочы. За дзесіць гадоў нагледзіліся мы ва ўсе вочы на іх жызьню. Глядзець другімі вачамі. Ацэньваць іначай. Посьлі таго случыя мы сталі глядзець ны Лявонывых другімі вычамі. Зак. Паглядзець другімі вачамі. Па-мойму, цяперя яны пыглідзяць другімі вычамі, раз самі увідзілі такоя дзела. Аднакр. Глянуць другімі вачамі. А вы гляньця другімі вычамі, ато прівыклі ўсё хваліць. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) другімі вачамі. A ніхай, я ўжо другімі вычамі пыглідаю на ўсю тую кытывасію. Цяперя i ты другімі вычамі пыглядывыіш ны Стыхвана? Глядзець за сабою. Быць уважлівым у адносінах да сябе, да сваіх паводзін. Вулька абы-чаго ні ляпніць, іна строгыя, усігда зы сабою глядзіць. Лісей, бувала, глядзеў зы сабою, у чым зря ні разу на людзі ня выйшыў. Зак. Паглядзець за сабою. Пыглядзі зы сабою, можа i табе што-небудзь іначы дзелыць нада. Аднакр. Глянуць за сабою. А ты калі-небудзь вазьмі ды глянь зы сабою. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) за сабою. Я б табе саветывыў зы сабою луччы пыглідаць. А зы сабою пыглядывыць тожа нада, ня толька зу другімі. Глядзець зверху ўніз. Адносіцца з непавагай, нагардай. Прівык ты глядзець зьверьху ўніз на ўсіх. Зак. Паглядзець зверху ўніз. А мне, думыіш, дужа важна, есьлі ны мяне хто пыглядзіць зьверьху ўніз. Аднакр. Глянуць зверху ўніз. Ніхай гляніць зьверьху ўніз, ніхай гляніць зьнізу ўверьх ці саўсім ні глядзіць — мне ета ноль біс палычкі. Шматкр. Паглядаць (паглядываць) зверху ўніз. Быркаўчонык — тэй, бувала, на ўсіх пыглідаў зьверьху ўніз: як жа, быгаства нямерныя було. Ты замеціла: ны сваіх дзевык ён пыглядывыіць зьверьху ўніз. Глядзець (паглядзець, глянуць, зірнуць) ненашта (ненавашта). Пра марнае, слабае, малое. Відзіла я тую кыравёнку, там глядзець ненышта. Сёліта капуста ні зырадзіла, ікычанкі пу кулаку, глядзець ненывышта. Узяў жонку, што пыглядзець ненышта, плоскыя, як доска, i сьперіду, i ззаду. Як рысхвалюць, як рызрісуюць— ня дзеўка, a пісыныя крысавіца, a зірнеш — пыглядзець ненывышта. Глянуць ненышта баня тая, воз дроў i то гні
Дадатковыя словы
кулакў, рызрісўюць
0 👁