Галава на плячах. Пра здольнасць разумець, кеміць. У Сашкі гылыва ны плічах, ня то што ты як вецір: куды павернуць, туды й гатоў. Каб галовы ны плічах былі, то ні піріхалопілі б. Галава не баліць, цяп., np., буд. Пра адсутнасць заклапочанасці. У цябе гылыва ні баліць ні за што, у мяне толька дылжна балець за ўсё ўсякыя. Ну й ладна, кылі мыя гылыва ні балела, ты ж зато многа думыў. У вас гылыва ня будзіць балець, вы ўсё ны мяне надзеіціся. Галава баліць. Во-о, твыя гылыва баліць, што дровы кынчаюцца, пы табе хуць замёрзьні. Каб Васькіна гылыва так балела, то былі б с хлебым,— біс куска б сядзелі. А ўжо ці буду барствывыць, ці пу кусках цігацца, дужа твыя гылыва будзіць балець. Зак. Галава не забаліць, буд., пр., Ваша гылыва ні зыбаліць, а я пра ўсё клыпаціся. Як бацька у бальнщу лёг, твыя гылыва ні зыбалела, а мне пріхадзілыся рызрывацца ну кускі. Галава забаліць. Пыдажджы, у Пырхімка зыбаліць гылыва па чомнебудзь. Каб у яго зыбалела гылыва ніхай ба ап чым,— ні разу i нісколька. Непаўн. Галава не пабаліць, буд,, пр. У сьвёкыра гылыва ні пыбаліць, знаіць, што будзіць зьдзелына. Hi пыбалела гылыва нісколька за ўсё ўремя. Галава пабаліць. Яны саўсім ні за што ні бяруцца, а ня то ў іх пыбаліць гылыва. Я знаю, як у іх пыбалела гылыва: выпіць шукалі. Працягл.-фінальн. Галава набаліць, буд., пр. Дужа доўга у Антона гылыва ныбаліць,— заўтря забудзіць усё. Ныбалела гылыва: узноў сьпіць як пышаніцу прыдаўшы. Галава не дрогнула, пр., буд. Пра адсутнасць хвалявання i клопату. Там жа ўсё сваё, худзь ба ж пыклыпаціўся, прібраў,— дык гылыва ня дрогнула. Ніхай мякніць, ніхай гніець, у яго дайжа гылыва ня дрогніць ні ап чым ні пріняць, ні прібраць. Галава дрогнула, пр., буд. Хацела ты, каб у гультуя гылыва дрогнула. Дрогніць у яго гылыва, дажджэсься з моря пагоды. Галава пухнець, цяп., пр. Пра наяўнасць шматлікіх клапатлівых i цяжкіх думак. Я ўжо думыю-думыю, аж гылыва пухніць, i нічога ні прідумыю. Ен так думыў — гылыва пухла, i нічога ні прідумыў. Галава разураецца, цяп., np., буд. Пра вялікую заклапочанасць. Рузуряіцца гылыва, як у тую бульбу лезьць с канём, іна ж бушуіць. Я столька думыў, як с та9. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
бушўіць, дўмыю-дўмыю, дўмыў, забўдзіць, прідўмыю, прідўмыў, пўхніць
0 👁