І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
ныблазіла: даў дзісятку i забыў, што сын ёсьць. Гл. Г aл а в а а т в а л і в а е ц ц а. Галава атваліваецца (адпадаець), цяп., np., буд. Пра вялікія клопаты, страты. Тут гылыва атвалівыіцца, c адным як рызыбрацца, а ты мяне у другоя умыкаіш. Глядзі ты, i ў яго гылыва атпыдаіць, усё дно як клапот повін рот. Летысь, пакуль мы тут c усім усякім рызыбраліся, у нас атвалівыліся голывы. Гылыва будзіць атпыдаць i ні прідумыіш, як выбрыцца. Зак. Галава атваліцца (атпадзець). Пакуля пріспасобіш вас к месту, гылыва атваліцца. Пра ўсіх так думыць, клыпаціць, біспакоіцца, i гылыва атпадзець. Множн. Голавы (галовы) паатваліваюцца (паатвалюцца, паадпадаюць, паадпадуць). У вас голывы ні пыатвалівыюцца, вам ні п чым біспакойства німа. Голывы пытвалюцца, ежылі нам адным сныбжаць вас. Быіцёся, што голывы' пыатпыдаюць? — цэлы будуць. Такія страты етый год ca ўсіх бакоў, што, глядзі, голывы пытпадуць. Так ныкышылялі там, што галовы пытвалюцца рызыбрацца. Думылі, галовы пытпыдаюць, пакуля тут упыряччыліся. Галава забіта. Пра заклапочанасцъ ад розных думая. У мяне дык адным гылыва забіта — каб вас у людзі скарей вывісьць. Чым жа, страднік ты мой, у цябе гылыва забіта? Галава з плеч. Пра абавязковасць выканання. Дорыш, есьлі пыбішчаў, то гылыва с плеч, а прідзіць. Я тріпацца ні люблю, сказына — гылыва с плеч, ну зьдзелыю. Галава i два вухі, іран. Бесталковы, дурнаваты. Што пры яго скажыш: гылыва i два вухі. Галава кружыцца, цяп., пр. Пра зазнайства, пераацэнку сваіх магчымасцей. У цябе даўно гылыва кружыцца, думыіш, луччы ўсіх. У яго ўсігда гылава кружылыся, нос драў угору. Зак. Галава закружылася, пр буд. Гылыва ў цябе зукружылыся аттаго, што на етый раз табе хырашо ўдалося, думыіш, кажын раз так будзіць. Ня бойся, у мяне гылыва ні закружыцца, як у дачок твайго бацькі. Узмацн. Голавы (галовы) пазакружыліся, пр., буд. Раз іх там устрецілі, прівецілі, у іх ужо i голывы пузукружыліся. Чаго у нас голывы пызакружуцца, у вас мазкі ныбікрень скарей стануць. Віду ні пыдывайця дужа, ато ў іх зразу галовы пызакружуцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдуць, вўхі, дўмылі, дўмыць, прідўмыіш, пызакрў, пызакрўжуцца, пытпадўць
0 👁
 ◀  / 289  ▶