І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Вушы закласць (залажыць), звыч. неадабр. Пра нежаданне слухаць i разумець. Як што просіш, у яго вушы зыкладзець, а скажы «На!» — січас пачуіць. Вушы ім зылажыла, ня чуюць яны,— прітвыряюцца як малінькія дзеці. Незак., рэдкаўж. Вушы закладаць. Ці даўно табе стала вушы зыклыдаць? Узмацн. Вушы пазакласць (пазакладаць, пазалажыць). Нягож, вушы ім пызыклала — нарошня айдзе-небудзь сідзяць у кустах ды сьмяюцца. Што ім там, вушы пызыклыдала, што ірвацца нада сызываць іх. Ці вам вушы пызылажыла, што ніяк ні дызавесься. Вушы пратрубіць, неадабр. Надакучыць размовамі, паўтарэннем аднаго i таго. Прутрубіла іна мне вушы сваімі свытамі: усё ў іх дужа хырашо i самі яны зылатэя. Вушы развешываць, іран. 3 даверам слухаць хлусню. Hi нада було вушы разьвешывыць, тут глядзі ды глядзі, вока ні ш чаго ні спускай. Зак. Вушы развесіць. Абоя вушы разьвесілі, стыяць i слухыюць лухту ніпыцьсіваныю. Усеаг. Вушы паразвесіць (паразвешываць). Пыразьвесюць вушы i будуць сядзець, пыддакывыць. Чаго вы там вушы пыразьвешывылі, ці відзіця, што дождж вот-вот хлыніць. Працягл.-фінальн. Вушы наразвешываць (даразвешываць). Ніхай толька завеюць быракі, тады ты ў мяне вушы ныразьвешывыіш. Дыразьвешывыў вушы, нехта атхваціў шляю, цяперя спусьці воз з гары. Выбівацца з каляі (сядла). Выхадзіць з нармальнага, звычайнага стану. Станіць выбівацца c кыляі, дальшы — большы, далыны — большы, i толку ня жджы. Неік ідзець усё біс пырядку, я тут проста пычаў выбівацца сь сідла. Зак. Выбіцца з каляі (сядла). Выбіўся c кыляі посьлі етых гасьцей, ніяк за дзела ні вазьмуся. Сь сідла як выб'ісься, тады дужа цяжола у што-небудзь уцягывыцца. Множн. Павыбіцца (павыбівацца) з каляі (сядла). Павыбіліся за лета c кыляі, ня хочыцца брацца ні за што. Нада каб пырядык быў, a біс пырядку павыб'юцца сь сідла, i ніякыга толку ня будзіць. Нядзелю так ужо paботылі, ні зналі, калі ноч, калі дзень, пывыбіваліся с пыля!, скрысеньня бяс просыпу спалі. Бувала, пывыбіваімся сь сідла, дзень лі мылацілкі, наныч у лес, ні ды вічарінык дзелылыся. Выбівацца з сіл (сілы, духу, у пень). Празмерна стамляцца. Нашто вам так выбівацца сь сіл, ці вам боль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вазьмўся, выбісься, павыбюцца
0 👁
 ◀  / 289  ▶