І коціцца і валіцца. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1972). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 289  ▶ 
Вуму (вуму-розуму) непасціжыма. Незразумела, няясна. Вуму ніпысьціжыма, што ў той хаці тваріцца. Вуму-розуму ніпысьціжыма, аткуля ў іх столька грошы, усё купляюць i купляюць, што пупадзедца пад рукі. Вун бог, a вун парог. Рашучае патрабаванне пакінуць хату. Вун бог, а вун парог, i нечыга мне тут яшчэ серца ат'ідаць. i Вуха рэзаць. Быць неприемным для слыху. Выключай сваё дрынкыла, толька вуха режыць. Зывялі нёшта, ні рызьбярі-бярі пойміш што, ажно вушы режыць. Аднакр. Вуха разануць. Яму ета вуха різанула, ён ажно скрівіўся. Так усім ніпріятна вушы різанула, а яму худзь ба што, крыіць сваё. Вучыцца вуму-розуму. Сталець, набываць вопит; засвойваць. Вучыся ў людзей вуму-розуму, раз матка родныя табе слова скызаць ні ўладзіць. Зак. Наўчыцца вуму-розуму. Айдзе ён вуму-розуму наўчыцца, якей быў, такей i астаніцца. Непаўн. Паўчыцца вуму-розуму. Едзь, можа худь трошку вуму-розуму павучысься. Вучыць вуму-розуму. Даваць разумныя парады, натр оу в ацъ дзейнасць. Вучу ўжо, вучу сваіх вуму-розуму, дык ці яны што слухыюць: ай, ладна, цётка — i пашлі. Зак. Наўчыць вуму-розуму. Я ні наўчыла— ты яго наўчы вуму-розуму. Непаўн. Паўчыць вуму розуму. Есьлі я паўчу вуму-розуму, доўга будзіш помніць. Вушкі на макушке. Пра насцярожанага, уважлівага. У Хнычка вушкі ны макушкі, відзіш, усё слухыіць. Вушы б не чулі. Пра нежаданне i непрыемнасць слухаць, ведаць тое, што стала вядома або што сказана. Вушы б ня чулі, як яны пычынаюць рызгыварівыць. I вушы б ня чулі, i вочы б ня відзілі, настолька іна спастыліла. Ня тоя, дык другоя, абізацільна прічыну нейкыю найдуць, грызуцца,— вушы б ня чулі етыга. Вушы вянуць, цяп., пр. Сорамна да агіднасці (звыч. слу хаць). Вушы вянуць слухыць такоя, ня то што гываріць. Мы там сядзелі, дык вушы вялі, некуды було вачэй дзіваць ад стыда. Зак. Вушы павянуць (звянуць), буд., пр. Як ляпнуў такоя, ува ўсіх i вушы пывялі. У ўзрослых вушы пывянуць, а ня то дзіцям слухыць. Я прівыкла, мне нічога, а ў Пітрыка дык i вушы зьвялі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атідаць, вумў, вўшкі, макўшкі, павўчысься, різанўла, рўкі, слўхыюць, слўхыіць
3 👁
 ◀  / 289  ▶