ВУГНЯВЫЙ прым. Коснаязыкі, гугнявы. Пышла замуж зы вугнявыга.
ВУГНЯЎКА ж. зневаж. Коснаязыкая, гугнявая.
ВУДАЛЬ (вудыль) неадабр. 1. ж. Зухаватасць. Аткуліцька столька вудылі ў яго бярэцца. 2. м. і ж. Зухаваты. Вудылі нійдзе спакою німа.
ВУН прысл., часц. Вунь. Вун айдзе ты схуваўся! Вун там. Вун туды пашоў. Вун калі надумаўся пріціць.
ВУНЫЦЬКА часц. Гл. вун. Вуныцька аткуль выйшыў.
ВУХРЫЦЬ (вухріць), -р-ю, -р-іш; незак. Вучыць, павучаць. Вухріла я цябе, вухріла, а табе хуць кол ны гылаве цяшы.
ВУХРЭННЕ (вухрэньня) н. Павучанне. Дужа яны слухыюць твае вухрэньня.
ВЫБЕГЫВАЦЦА (выбегывыцца), -вы-юся, -вы-ісься; незак. Бегаць; гуляць. Некылі выбегывыцца, садзіся за ўрокі.
ВЫБЕГЫВАЦЬ (выбегывыць), -вы-ю, -вы-іш; незак. 1. Доўга бегаць, аббегаць шмат мясцін. Ні разу столька ні выбегывыў, як сяньня. 2. перан. Дабівацца беганінай чаго-н. Помню, помню, разым жа выбегывылі дукументы.
ВЫБРУЗНУЦЦА (выбрюзнуцца), -н-уся, -н-ісься; зак. асудж. Выспацца. Можа ты ўжо выбрюзнуўся, — ці ні другея судкі сьпіш?
ВЫБУРКНУЦЦА, -н-уся, -н-ісься; зак. Прагаварыцца, сказаць з намёкам. Была выбуркнулыся пры пасьцілкі, а посьлі сколька ні пытала — ні слова.
79 👁