ВОГІР (вогірь) м. Зух, хват, хлюст, задавака. Надзёў новый пінжак і ходзіць вогірім — любуйціся ны яго.
ВОГІРКА (вогірька) ж. Гл. вогір. Айдзе ж такую вогірьку хто й відзіў!
ВОДСЕЎ (воцьсіў) м. 1. Адсяванне. Воцьсіў хуць позный быў, а ўдаўся. 2. спец. Поле, з якога зняты яравыя і па якому адразу сеюцца азімыя. Пасеілі жыта па воцьсіву.
ВОЖКА ж. Лейчына. Прікруці кабылу вожкыю.
ВОЛЯ ж. Воля, свабода. Глядзі, маліц, дужа многа ты сабе волі ўзяў.
ВОЛЯ ж. Валлё, валляк. Куріца волю набіла як камінь.
ВОМАЛЬ (вомыль) прысл. Мала, малавата. Забыла рышчыніць, а хлеба саўсім вомыль.
ВОПАЎЗЕНЬ (вопыўзінь) н. Апоўзень. Вопыўзьні пашлі пы гырах (па схілах равоў).
ВОЧЧЫМ м. Айчым. Глядзіць чужых дзяцей, як сваіх, — во табе й воччым!
ВУГНЯВАСЦЬ (вугнявысьць) ж. Гугнявасць. У дзецтві трошку была вугнявысьць у сына, а пазьней прышла.
ВУГНЯВІННЕ (вугнявіньня) н. Гл. вугнявасць. Думыў, як пыдрасьцець, дык вугнявіньня пройдзіць, аж нешта ні праходзіць.
ВУГНЯВІЦЦА, -в-іцца; незак. Зал.-бессуб'ект. ад вугнявіць. Як спакойна гаворіць, дык нічога, а як пычынаіць вулнувацца, тады ў яго трошку вугнявіцца.
ВУГНЯВІЦЬ, -ўл-ю, -в-іш; незак. Гаварыць гугнява. Вугнявіць, што нічагенічкі ні рызьбярэш.
80 👁