Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
ж ТАЛА'Н (тылан) м. Разумнік, шчасліўчык. Кацюшыны дзеці ўсе, як адзін, тыланы. ТАЛА'ННЕ (тыланьня) н. Шанцаванне, шчасце. Калі німа тыланьня, то i бог ні бача. ТАЛА'НЩЦА (тыланіцца) незак. Шчасціцца. Што калі яму ўсё жыццё тыланіцца. ТАЛА'НЩЬ (тыланіць) незак. Шчасціць. Што калі яму ўсё жыццё тыланіць. ТА'МА прысл. Там. Нікога ты тама цяперацька ni найдзіш. ТА'МАЦЬКА (тамыцька) i ТА'МАЦЬКІ (тамыцькі) прысл. Там. Тамыцька дужа мокра тады было. Тамыцькі я ні разычку ні была. ТА'ПАЦЬ (тапыць) м. 1. Лапаць. Я дзедыў тапыцъ знайшоў на столі. 2. ж. Сандаля. Хто куды мае тапці звалок? ТАРАБА'НЩЬ (тырабаніць) незак., перан. Несці на плячах. Тырабаню моілако на бызар. ТАРАДЭ'ЙКА (тырадэйка), ТАРАРЭ'ИКА (тырарэйка) ж. Стары, пабіты грузавік. На гэтай тырадэйцы мяне ніхто не тое што ў горад, а на шашу ня пусця. Тырарэйка ўжо — ні машына. ТАРАХЦЕ'ЛКА (тырахцелка) ж. 1. Бразготка. Гы~ лаву азяліў сваёй тырахцелкай. 2. Перан. Буркуха. Зывілася, тырахцелка, ікая муха цябе ўкусіла? ТАРАХЦЕ'ЦЬ (тырахцець) незак. 1. Бразгатадь. Дзеці тырыхцяць цацкамі, не даюць пыспаць. 2. Ракатаць. Ці ні Валодзіў гэта трактыр тырахціць? 3. Бурчаць, сварыцца. Кынчай тырахцець — ныдаела. ТАРАЧУ'ШКА (тырачушка) ж., ласк. Курыца, сакатуха. Тырачушкі мае, хадзіця, я вас пыкармлю, ТАРАЧЭ'ННЕ (тырачэньня) н. Сакатанне. Куры тырачэньне пыднялі — пыцяплея. ТАРАЧЫ'ЦЬ (тырачыць) незак. 1. Сакатаць. Пад'ела, цяперыцъка тарочыш, курычка ты мая. 2. Перан. Бурчаць, сварыцца. Ну, за што ты ны мяне тарочыш? 3. Перан. Размаўляць з прыемнасцю. Сыбраліся лі калодзіжа i тарочуць. ТАРБАХВА'Т (тырбыхват) i ТАРБАХВА'ТНІК (тырбыхватнік) м. 1. Кар'ерыст. I ня думаў, што Лархвенчык такі тырбахват. 2. Злодзей. Калі што ні так пы~ клаў, то ад тыкога тырбыхвата не ўвойдзе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карерыст, падела, талан, таланне, таланщца, таланщь, тамацька, тамацькі, тапаць, тарабанщь, тарадэйка, тарарэика, тарахцелка, тарахцець, тарачушка, тарачыць, тарачэнне, тарбахват, тарбахватнік
4 👁
 ◀  / 113  ▶