ПАЛАТАШЫ'ЦЬ (пылыташыць) зак. Назбірадь. А мы зысталіся яшчэ i ягыд пылыташылі ці мала. ПАЛЕ'ВА ж. Галалёдзіца. Тыкая палева, што ні ступіць. ПАЛО'ННІК (палоньнік) м. Апалонік. Палоньнік крупені. ПАЛО'УНІК м. Апалонік. Палоўнік дужа ёмкі купіла новы. ПАПСУ'Й м., асудж. Партач, няўмека. Ты ні кравец, a nancyŭ, толькі ні абіжайся. ПАПСУ'ЙКА ж., асудж. Партачка, няўмека. Болі я той папсуйцы ня толькі плацця шыць, a гузік прышыць ні дыручу. ПАПСУ'ЙСТВА н. Псаванне. Аж гадка глядзець: ні работа, а папсуйства. ПАПЕТУШЬГЦЦА (пупітушыцца) зак. Паскандаліць з гонарам. Ня періаы раз яна так: пупітушыцца i сьціхня. ПАПРАСТАРЭ'КВАЦЬ (пыпрыстарэкывыць) зак. Пасмяшыць, звастрыць. Папрастарэкывыў i зы работу бярыся. ПАПЫНІ'ЦЬ (пыпыніць) зак. Пазбірадь ягад, грыбоў. Пакуля ты вочы працёрла, дык людзі ўсе ягыды пыпынілі. ПАПЯРЭ'ЧКА (пыпярэчка) ж. Баразна ўпоперак у канцы поля. У нас толькі ны пыпярэццы бульба зыстылася. ПАФАНІНА (парыніна) ж. Папар. Буду парьініну араць пад жыта. ПАРО'НКА ж. Фуражная бульба. Адна емінка, сеінкі i паронкі саўсім мала. ПАСКАДНЯ' (пыскадня) ж. Сцябло маніц. Пыскадня ў пыскадню пывыгыняла. ПА'СТВА н. Пасьба жывёлы. Выгыніш кароў i сьпіш ля іх, ні нада нам такое паства. ПАТРЭ'БКА ж. Патрэба. Еду ў горыд na патрэбцы. ПА'СЦІЦЬ (пасьціць) незак. Пасвіць. Пыганю заутра кароў пасьціць. ПАСЮСЮ'КАЦЦА (пысюсюкыцца) зак. Пашаптацца. Нешта пысюсюкыліся i пабеглі. ПАСЮСЮ'КАЦЬ (пысюсюкыць) зак. Пашаптаць у потай. Хадзі ка мне, пысюсюкыім. ПАТРАП'Е (патрыпья) н. Ачоскі. А што з naтрып'ім дзелыць будзім
Дадатковыя словы
naтрыпім, палаташыць, палоннік, палоунік, папрастарэкваць, папсуйка, папыніць, папярэчка, паронка, пасціць, пасюсюкацца, пасюсюкаць, патрапе, патрэбка
5 👁