Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
ПА'НАЎКА (паныўка) ж. Палойка. Пойдзіця на рэчку, то глядзіця ў паныўку дзе ня ўрыньціся, лёд гнілы цялера. ПАТАНО'К (пытанок) м. Грузік. Паплавок малы, а пытанок дужа цяжкі. ПАПІКА'ННЕ (пыпіканьня) н. Дакаранне. За кожную капейку пыпіканьня ад яе чую. ПАПІКА'ЙЛА (пыпікайла) м. i ж. Чалавек, які бясконца дакарae, буркун. СьціхнІ, пыпікайла, ны сябе луччы пыглядзі. ПАПІКА'ЦЬ (пыпікаць) незак. Дакараць. Нечыга ны мяне абіжацца, я нічым табе ні пыпікаю, ПАПІКНУ'ЦЬ (пыпікнудь) зак. Сказаць у дакор. Зы работу ты мне ні пыпікнеш. ПАПІРА'ШКА (пыпірашка) ж. Кульба. А дзе я сваю пьшірашку пыставіў? ПАПІРО'СНІК (пыпіросьнік) м. Муштук. Хырашо сігарэты ў пыпіросьнік курыць. ПАПІХА'ЙЛА (пыпіхайла) м., асудж. Невук, няўдаліца. Ня хочыш вучыцца, каб чылавекым стаць, дык пыпіхайлым станіш. ПАКА'МЕСЬ (пыкамісь) прысл. Пакуль. Пыкамісь тут тоя ды сёя, мы на рэчку зьбегыім. ПАКАСМЬРЦІЦЦА (пыкасмыціцца) зак. Палахмаціцца. Прычоска біз плытка пыкасмыціцца. ПАКАСМЫ'ЦІЦЬ (пыкасмыціць) зак. Палахмаціць. Ты мне кудзелю так пыкасмыціш. ПАКЛЫ'ЧАНЫ (паклычыны) дзеепрым. Памяты, паблытаны. Салома паклычыныя, дык многа на воз ні ныкладзеш. ПАКЛЫ'ЧЫЦЦА зак. Памяцца, пацерціся. Паклычыш платок, тады i хадзіць будзіш у ім. ПАКУ'ЛІКА i ПАКУ'ЛІКІ, ПАКУ'ЛІЦЬКА i ПАКУ'ЛІЦЬКІ прысл. Пакуль. Пакуліка прыехыла, дык саўсім стамілыся. Пакулікі выда цёплыя ў рэццы. Пакуліцька ты прыдзіш, дык я бульбы нывару. Пакуліцькі пісьма ад яго німа. ПАКУРЗНГЦЬ (пукурзьніць) зак. Пагаварыць пра пустое. Пакуліка пукурзьніць з кожным, дык i дзень пройдзя. ПАЛАБАВО'ЗІЦЦА (пылыбавозіцца) зак. Добра напрацавацца. Пылыбавозімся мы з гэтым дубым, пакуль зрэжым. ПАЛАБАВО'ЗІЦЬ (пылыбавозіць). Шмат папрацавадь. Хырашо пылыбавозіш, пакуля з лужы выідзіш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пакамесь, пакасмыціць, паклычаны, паклычыцца, палабавозіцца, палабавозіць, панаўка, папікайла, папіканне, папікаць, папікнуць, папірашка, папіроснік, папіхайла, патанок
2 👁
 ◀  / 113  ▶