Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
НАТУ'РЛІВАСЦЬ (натурлівысь) ж. Упартасць. Натурлівысьці i ўседлівысьці мне ні пызычаць. НАТУФЛІВЫ дзеепрым. Упарты. Нейкі ў цябе конь натурлівы, ня слухыіцца. НАТУ'РЫЦЦА незак. Упарціцца. Я зваў яго, дык ён нешта натурыцца. НАТУХЦЕ'ЦЦА (нытухцецца) зак., неадабр. Haплявузгацца, напляткарыцца. Ідзі ўжо спаць, ніяк ты ні нытухцісься. НАТУХЦЕ'ЦЬ (нытухцець) зак., неадабр. Наплявузгаць, напляткарыць. Хто табе нытухцеў npa мяне? НАРО'ШНІ прысл. Знарок, спецыяльна. Гэта я нарошні прыдумаў. Ты нарошні бырану прычапіў? НАУДА' (ныўда) ж. Навіна. Сто разоў я тваё кіно глядзеў, яно мне ні ныўда. НАХАПКІ' (ныхапкі) прысл. Наперагонкі. Ныхапкі, адна пірад другой стыраліся. НАХАПО'К (ныхапок) прысл. 1. Хутка. Ныхапок сена сыграблі. 2. Абы-як. Ныхапок хата ня рубіцца. НАХЛЕПЯСТА'ЦЦА (ныхліпістацца) зак., перан. Насмяядца. Ныхліпісталіся, цяпер спаць. НАХЛЮМЕ'НДЗІЦЦА (ныхлюменьдзіцца) зак., неадабр. Наплакацца. Ці ныхлюмендзілыся ты ўжо? НА'ЦІМАК (націмык) м. Адвячорак. Толькі пірыбрала бульбу, гляджу i націмык. НА'ЦІМКАМ (націмкым) прысл. Адвячоркам. Націмкым паехылі. НАШКА'РАДЗІЦЬ (нышкарыдзіць) зак., асудж. Нашкодзіць, напаскудзіць. Я ж цябе зы хызяіна пакінула, а ты ні ныхызяйнічыў, a толькі нышкарыдзіў. НА'ШЧЫЦЦА незак. Пахмяляцца. Хадзі, кум, будзім нашчыцца. НА'ШЧАННЕ (нашчыньня) н. Пахмелка. Толькі прыспаўся i зы нашчыньня ўзяўся. НЕ'ВЕСЬ (невісь) прысл. Невядома, немаведама. А мне невісь што дзелыць было. Невісь куды пыдацца. НЕТАДЗЬ (негыдзь) ж. Дрэннае надвор'е. У негыдзь добры чылавек сыбаку з хаты ні выгыняя. НЕДАЛУТА (нідалуга) м. i ж. Няўдаліца. A маўчы ты, сястрыца, ні зяць, a нідалуга. НЕДАЛУ'ЖНА (нідалужна) прысл. Ганебна, няўдала, непрыгожа, нетактоўна. Саўсім ты, братка, нідалужна косіш. Нідалужна ты з нашый аграномкый пыступіў. НЕДАЛУ'ЖНЫ (нідалужны) прым. Ганебны, няў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, натурлівасць, натухцецца, натухцець, нахапок, нахлепястацца, нахлюмендзіцца, націмак, націмкам, нашкарадзіць, нашчанне, невесь, недалужна, недалужны
2 👁
 ◀  / 113  ▶