НАЛЕ'ЦЦЕ (налецьця) н. Наступим год. Сена ў мяне столькі, што i ны налецця будзя.
НАЛЕ'СНІК (налесьнік) м. Тонкі блін. Налесьнікыў цэлыя рэшыта ныпікла.
НАПАПА' (ныпыпа) прысл. Вертыкальна. Стаў цяпер бірвяно ныпыпа. А шкап ныпыпа ны машыну будзім ставіць?
НАПЕРАХО'ПКІ (ныпірахопкі) прысл. Навыперадкі. Цэлы дзень, бывала, жнём жыта ныпірахопкі.
НА'ПІС м. Надпіс. А я на помніку напіс чытала.
НАПУЗЫФЫЦЦА (ныпузырыцца) зак., перан., гум. Добра наесціся. Ныпузырыўся i пайшоў.
НАПУЗЬГРЫЦЬ (нупузырыць) зак., перан., гум. Добра накарміць. Нупузырыў пырысят, дык як ні палопуюцца.
НАРУТА ж. Здзек. Хацела лён выбіраць іці, а тут дождж, як ны наругу зыцірабіў.
НАРУГА'ЦЦА (нуругацца) незак. Здзекавацца, дражніцца. Я яму кажу як луччы, а ён слухыя i нуругаіцца. Мяне завуць Щма, а Сьціпан Цімохым ны мяне ныругаіцца.
НАРУ'ЖНА прысл. Здзекліва. Кажы ім ці ні кажы, усё роўна наружна дзелыюць.
НАРУ'ЖНІК м. Неслух. Воц с кажы, чаго ты такі наружнік?
НАРУ'ЖНІЦЦА ж. Непаслухмяная дзяўчына. У школі можа І не, а дома быльшая наружніца.
НАРУ'ЖНІЧАЦЬ (наружнічыць) незак. Дурэць, дражніцца, сваволіць. Ты i ныстаўніцы сваёй так наружнічыіш?
HACE'HKA ж. Бульба на насенне. Я табе магу даць мяшкі два насенкі.
НАСКІПА'ЦЬ (ныськіпаць) зак. Накалоць дробна. Пайду дроў ныськіпаю к вечыру.
НАСТРАПАЛЁНЫ (ныстрыпалёны) дзеепрым. Падбухтораны, раздражнёны. Прышоў ныстрапалёны i нанёс тут мат-пірьімат.
НАСТРАПАЛГЦЬ (ныстрапаліць) зак. Падбухторыць, раз'юшыць. Дык ты i зяця свайго ны мяне ньістрьіпаліў?
НАСТРАПАЛЯ'ЦЬ (ныстрыпыляць) незак. Падбухторваць. Я ны цябе нікога ні ныстрыпаляю, табе дужа многа чаго здаецца.
НАТУ'РЛІВА прысл. Упарта. Натурліва адмахы* выіцца ад работы. Натурліва ня хоча іці
Дадатковыя словы
hacehka, налеснік, налецце, наперахопкі, наругацца, наружніцца, наружнічаць, наскіпаць, настрапаляць, разюшыць
7 👁