ПРАДМОВА
У якасці супрацоўніка бялыніцкай раённай газеты «Зара камунізма» мне ў свой час давялося абхадзіць i аб'ездзіць усе далёкія i блізкія вёскі раёна, сустракацца i размаўляць з рознымі людзьмі, людзьмі розных прафесій i ўзростаў, ад піянераў да пенсіянераў. Нямала давялося рыхтаваць у набор i селькораўскіх допісаў, якіх даволі атрымлівала наша рэдакцыя.
Ды i сам нарадзіўся я ў Бялыніцкім раёне, за дваццаць пяць або трыццаць кіламетраў ад райцэнтра, у глыбіннай вёсцы Барок, што прытулілася да лесу. Да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі тут не было ні школы, ні царквы. Хто хацеў маліцца, той ішоў, як гаварылі, «за блізкі свет». Ды i маліцца не ўмелі, а зараз, пэўна, ніводнай малітвы ніхто не ведае.
Памятаецца такі выпадак. Прыйшлі мы, падшыванцы, да цёткі Алёны, a дакладней, забраць свайго дружбака на рэчку. А было нейкае рэлігійнае свята. Сябрук наш яшчэ не паспеў паснедаць, маці пакуль што не пускае яго за стол. Стаіць цётка Алёна перад іконай, моліцца:
— Мяфодзечка, Пракопачка, Агапачка...
А тут вялізны іх кот:
— Мяў, мяў!
Заўважыў, балазе, на стале смачны харч.
Тут цётка не ўтрывала:
— Псік, каб ты здох!
I зноў:
— Мяфодзечка, Пракопачка... Гасподзечка...
Вось i ўся малітва. Нямала смяяліся з цётчынай той бажбы. Няма ўжо тут ні яе, ні яе хаты, як i няма колішняй адсталасці. У кожнай вёсцы зараз i школа, i клуб, і бібліятэка, i крама, багата машын, вялікія жывёлагадоўчыя комплексы. Людзі чытаюць шмат. У кож-
65 👁